Вы тут

На свяце бульбы можна будзе прадэгуставаць арыгінальныя стравы беларускай кухні


Фестываль-кірмаш “Беларуская восень. Бульба. Плады. Гародніна” пройдзе 19 кастрычніка на базе Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву (Мінская вобласць, аграгарадок Самахвалавічы, вул. Кавалёва, 2а).


У мерапрыемстве прымуць удзел вучоныя-селекцыянеры Акадэміі навукі, прадстаўнікі фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі краіны. У  рамках фестывалю будзе арганізавана выстава дасягненняў вучоных у галіне бульбаводства, пладаводства і агародніцтва, будуць дэманстравацца новыя гатункі бульбы беларускай селекцыі, тэхналогіі вырошчвання раслін, адбудзецца выстава-продаж прадуктаў перапрацоўкі пладоў і ягад.

Наведвальнікаў уразіць гіганцкая патэльня, на якой гаспадары будуць рыхтаваць бульбу і частаваць гасцей свята. У праграме свята таксама дэгустацыя традыцыйных і арыгінальных страў беларускай кухні, продаж бульбы і плодаагародніннай прадукцыі, забаўляльная праграма, выступленне народнага ансамбля, правядзенне конкурсаў і ўзнагароджанне пераможцаў памятнымі прызамі. Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў 10.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?