Вы тут

БТПР выпусціла ў пяць вадаёмаў больш за шэсць тон рыбы


Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" (БТПР) правяло зарыбленне адразу пяці вадаёмаў краіны, агульная вага выпушчанай рыбы склала больш за шэсць тон.


Два вадаёмы размешчаны ў Брэсцкай вобласці. У возера Арэхаўскае ў Маларыцкім раёне выпушчана каля 7 тысыч асобін карпа агульнай вагой 2,725 тоны. У бліжэйшыя дні ў гэты ж вадаём плануецца дадаткова ўсяліць 2,2 тоны шчупака. Амаль 2 тысячы асобін шчупака і карпа агульнай вагой 835 кілаграмаў было выпушчана ў кар'ер Булькава ў Жабінкаўскім раёне.

Выключна драпежнымі відамі зарыблена Полацкае вадасховішчы: туды ўселена амаль 4 тысячы асобін шчупака агульнай вагой у адну тону і каля 3 тысяч асобін сома (700 кілаграмаў). Праведзена зарыбленне двух вадаёмаў у Магілёўскай вобласці. Больш за 2,4 тысячы асобін шчупака, карпа і белага амура выпушчана ў сажалку гарадскога пасёлка Хоцімск, агульная вага рыбы склала 590 кілаграмаў. А ў сажалку каля населенага пункта Тупічына Касцюковіцкага раёна выпусцілі больш за адну тысячу асобін шчупака, карпа і белага амура (337 кілаграмаў).

Як нагадалі ў БТПР, зарыбленне вадаёмаў праводзіцца за кошт сродкаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, атрыманых ад выплаты членскіх узносаў рыбаловамі-аматарамі. Падставай для такіх мерапрыемстваў з'яўляецца біялагічнае абгрунтаванне, якое распрацоўваецца спецыялістамі для кожнага вадаёма і праходзіць абавязковую дзяржаўную экалагічную экспертызу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.