Вы тут

У зоне адчужэння хочуць дастаць з-пад зямлі чатыры танкі


Дырэктар Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Міхаіл Рубашчанка паведаміў журналістам, што ў беларускай частцы зоны адчужэння выяўлены чатыры танкі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле яго слоў, у раёне ўзарванага моста непадалёк ад вёскі Баршчоўка пашукавікі выявілі месца, дзе зафіксавана высокая металічная анамалія, піша ria.ru.


- То-бок, у нас засталіся трафеі - меркавана, чатыры танкі. Але яны ляжаць глыбока пад зямлёй - ад чатырох да шасці метраў з інтэрвалам 10-12 метраў. І дастаць іх вельмі складана. Прынамсі, самі мы зрабіць гэтага не можам - патрэбна спецыяльная тэхніка. Хацелася б, каб знайшлася арганізацыя, фундатар, якія дапамогуць нам падняць гэтыя машыны. Яны паслужаць яшчэ адным памятным знакам партызанскага подзвігу, - звярнуўся да расійскіх журналістаў дырэктар запаведніка.

Рубашчанка лічыць, што ў запаведніку можна было б з цягам часу арганізаваць мемарыяльную экспазіцыю рознай ваеннай тэхнікі, якая ўдзельнічала ў бітвах ў гэтых краях.

- Тут у ваколіцах быў мост, і, калі ў 1944-м наша армія наступала, нямецкае камандаванне вырашыла перакінуць танкавую брыгаду, каб сустрэць савецкія войскі, які прарывалі абарону. Партызанскай разведроце было даручана любымі сродкамі падарваць мост, каб перашкодзіць планам фашыстаў. Але так здарылася, што ў жывых з гэтай групы застаўся адзін камандзір. Часу і магчымасці замінаваць мост ужо не было. І калі нямецкія танкі зайшлі на мост, камандзір, абвешаны выбухоўкай, падарваў і сябе, і танкі, - распавёў дырэктар запаведніка.

Прэв'ю: haarets.co.il

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.