Вы тут

Кембрыдж у Нанкіне


У Нанкіне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая, узводзіцца тэхналагічны інавацыйны цэнтр, які сумесна ствараюць Кембрыджскі ўніверсітэт і мясцовая адміністрацыя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Цэнтр знаходзіцца ў эксперыментальнай зоне свабоднага гандлю. Ён будзе весці распрацоўку тэхналогій, якія дазволяць стварыць горад ХХІ стагоддзя з інтэграванымі ІТ-тэхналогіямі, аховай здароўя і эксплуатацыяй будынкаў.

Новая ўстанова будзе дазволіць развіваць «разумныя» гарады, у якіх датчыкі забяспечаць устойлівы лад жыцця, паляпшаць ахову здароўя, абмяжоўваць забруджванне навакольнага асяроддзя і эфектыўна выкарыстоўваць энергію, адзначыў віцэ-канцлер Кембрыджскага ўніверсітэта Стывен Туп. Нанкінская адміністрацыя зробіць усё магчымае для падтрымкі развіцця цэнтра, заявіў сакратар парткама горада Нанкіна Чжан Цзінхуа.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.