Вы тут

Плошча горада Мінска павялічыцца на 321,56 га з 1 студзеня


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім змяніў межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.


Для комплекснага развіцця тэрыторыі, прылеглай да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, у межы сталіцы ўключаць зямельныя ўчасткі юрыдычных асоб, якія размешчаны ў Смалявіцкім раёне, агульнай плошчай 321,56 га. Цяпер гэтыя тэрыторыі будуць уваходзіць у Кастрычніцкі раён сталіцы.

pravo.by

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

Аддаць зямлю каля Нацыянальнага аэрапорта Мінску прапанавалі яшчэ ўлетку, нагадвае tut.by. Мэр Мінска Анатоль Сівак з гэтай нагоды адзначаў, што тэрыторыя за плотам Нацыянальнага аэрапорта адносіцца да Мінскай вобласці. Аэрапорту прыходзіцца самому абслугоўваць усе інжынерныя сеткі і займацца добраўпарадкаваннем. Гэта адбіваецца на цане паслуг аэрапорта для ўсіх авіякампаній. Мэр распавёў, што прапанаваў прэзідэнту, каб Мінск забраў гэтыя землі.

- Каб мы іх развівалі, думалі як пра гарадскую тэрыторыю - з добраўпарадкаваннем, вонкавым асвятленнем, стаянкамі для аўтамабіляў, якія ўвесь час падвяргаюцца крытыцы, водазаборамі, ліўнёўкамі, - казаў Сівак.

Выбар рэдакцыі

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.

Грамадства

Як застацца людзьмі пасля разводу

Як застацца людзьмі пасля разводу

Можа дапамагчы медыятар.