Вы тут

Экалагічную валанцёрскую акцыю зладзілі ў цэнтральным рэгіёне краіны


«Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну прыгажэйшай» — такую экалагічную валанцёрскую акцыю зладзілі ў цэнтральным рэгіёне краіны.


Вучні і педагогі ў кожнай установе адукацыі пасадзілі алею, залажылі пладова-ягадны сад ці стварылі альпійскія горкі.

У акцыі брала ўдзел амаль 17 тысяч чалавек, якія пасадзілі каля 26 тысяч дрэў і кустоў.

Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы. Яго мэты — папаўненне зялёных насаджэнняў, захаванне прыроды, фарміраванне экалагічнай культуры, беражлівых адносін да прыроды ў жыхароў Міншчыны.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота ў мініяцюры: kubnews.ru

Загаловак у газеце: Зрабі Міншчыну прыгажэйшай

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.