Вы тут

Гістарычны хакатон наблізіць да моладзі падзеі Другой сусветнай вайны


18-20 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (IBB Мінск) упершыню пройдзе міжнародны гістарычны хакатон #Hack4history, у якім прымуць удзел каманды з Беларусі, Расіі, Украіны і Германіі.


Першы міжнародны гістарычны хакатон будзе прысвечаны сучасным тэхналогіям і IT-рашэнням у гістарычнай адукацыі, папулярызацыі месцаў памяці для моладзі пра Другую сусветную вайну.

“На працягу 5 гадоў IBB Dortmund сумесна з IBB Minsk  рэалізуюць праекты на тэму еўрапейскай культуры памяці, у якіх удзельнічаюць гісторыкі, журналісты і педагогі з Сярэдняй і Усходняй Еўропы, — адзначае Сабрына Бабоўскі, дырэктар IBB Minsk. — Гістарычны хакатон мы праводзім упершыню і вельмі рады, што ён выклікаў вялікую цікавасць сярод патэнцыйных удзельнікаў. Спадзяемся, што новы фармат мерапрыемства дапаможа ўдзельнікам не толькі лепш зразумець адзін аднаго, але і наладзіць прафесійнае супрацоўніцтва для рэалізацыі  ў будучым сумесных праектаў".

 У #Hack4history прымуць удзел 14 каманд гісторыкаў, выкладчыкаў, музейных работнікаў, прадстаўнікоў профільных устаноў з Беларусі, Расіі, Украіны і Германіі. Каманды прадставяць ідэі праектаў па папулярызацыі культуры памяці аб Другой сусветнай вайне з дапамогай сучасных тэхналогій: прататыпы сайтаў, мабільных праграм, мультымедыйных праектаў, інтэрактыўных карт і іншыя.

На працягу 48 гадзін удзельнікі #Hack4history сумесна з экспертамі ў галіне IT, дызайну, PR, гісторыі і СМІ будуць працаваць над прататыпамі адукацыйных IT-праектаў. Тры найлепшых праекта атрымаюць фінансаванне ў якасці экспертнай падтрымкі на суму да 3000 еўра ў эквіваленце на дапрацоўку канцэпцый да паўнавартасных прадуктаў. З кастрычніка па сакавік пераможцы будуць працаваць з экспертамі, а гатовыя праекты прадставяць на Форуме ў Мінску ў сакавіку 2020 года.

Арганізатарамі хакатона выступаюць Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе (IBB Dortmund), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (IBB Minsk) сумесна з фондам развіцця Брэсцкай крэпасці, фондам “Халакост” (Расія), Украінскай асацыяцыяй вуснай гісторыі і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».