Вы тут

БДУ ўвайшоў у 1% найлепшых універсітэтаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі


15 кастрычніка брытанскае агенцтва QS апублікавала рэйтынг універсітэтаў краін  Еўропы, якія развіваюцца,  і Цэнтральнай Азіі (QS EECA). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт  заняў у ім 25 месца. У ацэначным спісе адлюстраваны толькі 350 найлепшых ВНУ з больш чым 2900 універсітэтаў гэтага рэгіёну. Такім чынам, пазіцыя БДУ адпавядае ўваходжанню ў 1% найлепшых універсітэтаў на дадзенай тэрыторыі.


Ацэнка дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў рэйтынгам QS EECA праводзілася па дзевяці крытэрыях: акадэмічная рэпутацыя, рэпутацыя сярод працадаўцаў, суадносіны колькасці студэнтаў да колькасці прафесарска-выкладчыцкага складу, долі выкладчыкаў з вучонай ступенню, запрошаных выкладчыкаў з іншых краін, замежных студэнтаў. Ацэньваліся таксама эфектыўнасць інтэрнэт-рэсурсаў, колькасць апублікаваных артыкулаў, якія прыпадаюць на аднаго супрацоўніка, частата цытавання навуковых артыкулаў прадстаўнікоў універсітэта.

Найбольш высокія пазіцыі ў рэйтынгу БДУ займае па паказчыках “рэпутацыя сярод акадэмічнай супольнасці і працадаўцаў” і “суадносіны колькасці студэнтаў да колькасці прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу”. Гэта сведчыць аб высокай якасці выкладання ў БДУ, паколькі ў аснову ацэньвання было пакладзена апытанне міжнародных экспертаў.

З беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі ў рэйтынгу прадстаўлены таксама Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (у яго 103 пазіцыя), БДУІР (158 пазіцыя) і Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (195 радок).

Тройку лідараў рэгіянальнага рэйтынгу склалі МДУ імя М.В. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт і Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт.

У рэйтынгу універсітэтаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ўдзельнічаюць ВНУ Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі , Турцыі і Украіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.