Вы тут

Да 50% аўтаўладальнікаў не аплочваюць паркоўку ў сталіцы


Ад 30% да 50% аўтаўладальнікаў не аплочваюць паркоўку ў Мінску. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў, інфармуе minsknews.by.


Фота: moydom.ru

- Адсутнасць нарматыўна-прававой базы па прыцягненні неплацельшчыкаў да адказнасці негатыўна адбіваецца на даступнасці парковачных месцаў і, як следства, на рэгуляванні транспартнага патоку. Мы правялі аналіз і высветлілі, што пасля ўвядзення платы за паркоўку працягласць выкарыстання парковачных месцаў значна змянілася, - адзначыў Пётр Пруднікаў.

Так, паводле яго слоў, да ўвядзення платы на працяглы тэрмін пакідалі транспартныя сродкі на паркоўцы 41% аўтаўладальнікаў, на малую колькасць часу - 22%, а пасля ўвядзення платы на працяглы тэрмін - 20%, на кароткі прамежак - 50%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».