Вы тут

Легкавік збіў лася ў Магілёўскім раёне


Увечары 14 кастрычніка выратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Мядведаўка Магілёўскага раёна. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што ДТЗ адбылося з удзелам легкавога аўтамабіля "Опель Амега", кіроўца якога сутыкнуўся з ласём, у выніку чаго з'ехаў у кювет, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Пры дапамозе спецыяльнай прылады мужчына быў дэблакіраваны ратавальнікамі і перададзены брыгадзе медыкаў. Акрамя таго, аўтамабіль самастойна пакінулі 2 пасажыры. Пасля агляду ўсіх пацярпелых шпіталізавалі з рознымі траўмамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».