Вы тут

Міжнародны бібліятэчны кангрэс збярэ ў Мінску каля 400 удзельнікаў з васьмі краін


VI Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" пройдзе 16-17 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, піша БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


Фота: msg-spb.ru

"У бягучым годзе кангрэс збярэ каля 400 дэлегатаў з васьмі краін свету: Азербайджана, Беларусі, Германіі, Казахстана, Кыргызстана, Польшчы, Расіі, Украіны, - адзначылі ў Нацбібліятэцы. - Сярод удзельнікаў вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі".

Галоўная тэма форуму - "Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы". Дэлегаты абмяркуюць ролю бібліятэк у інфармацыйнай інфраструктуры грамадства, тэхналогіі воблачных вылічэнняў, інавацыйныя падыходы да арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў і шмат іншага.

На палях кангрэса адбудуцца пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, пленарнае пасяджэнне, семінар "Узаемадзеянне царкоўнай і дзяржаўнай бібліятэчных сістэм", таксама будуць працаваць пяць секцый.

У час форуму прадставяць выстаўку "Паслугі і рэсурсы бібліятэк у электронным асяроддзі", творчы калектыў пад кіраўніцтвам Паўла Харланчука пакажа ўрывак з п'есы "Біблія князя Радзівіла", выступіць спявак, кампазітар, экс-удзельнік ВІА "Песняры" Аляксандр Віслаўскі.

  • Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.