Вы тут

У Мінску вынеслі прысуд 37 фігурантам справы аб распаўсюдзе наркотыкаў


Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па маштабнай крымінальнай справе аб распаўсюдзе наркотыкаў, паведамляе канал "Беларусь 1".


Фота: loyer.com.ua

На лаве падсудных было 37 чалавек. Яны падазраваліся ў распаўсюдзе наркотыкаў у Беларусі, у тым ліку і ў буйным памеры. Большасць фігурантаў здзяйснялі злачынствы ў складзе арганізаваных груп і дзейнічалі праз інтэрнэт, выкарыстоўваючы розныя спосабы шыфравання і канспірацыі, да прыкладу, бескантактавы шлях распаўсюджвання наркотыкаў.

Падчас расследавання канфіскавана больш за 7 кг наркатычных і псіхатропных рэчываў. 

У выніку абвінавачаныя атрымалі розныя тэрміны - ад так званай хатняй хіміі да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?