Вы тут

Мінчанін выкраў 3,9 тысячы рублёў у свайго працадаўцы і купіў білет у Грузію


Прапажу грошай 31-гадовы мінчанін выявіў, калі яму неабходна было разлічвацца за дастаўленыя для фірмы камп’ютары. Мужчына адразу ж звярнуўся па дапамогу да праваахоўнікаў.


Сышчыкі Партызанскага РУУС сталіцы ўстанавілі, што грошы скраў работнік, 29-гадовы жыхар горада, які нядаўна ўладкаваўся да індывідуальнага прадпрымальніка на фірму. Малады чалавек заўважыў, што працадаўца прыйшоў з буйной сумай грошай, якія прызначалася для куплі камп’ютараў. Сродкі мужчына пакінуў у кішэні курткі. Дачакаўшыся моманту, калі на працоўным месцы нікога не будзе, работнік дастаў грошы з кішэні і пайшоў. З выкрадзенымі сродкамі хлопец накіраваўся ў аэрапорт, дзе купіў квіток у Грузію, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Устаноўлена, што зламыснік раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».