Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым аглядзе «Звязды» расказваем пра гульню беларускай футбольнай зборнай у адборы да чэмпіянату Еўропы і іншыя актуальныя навіны спорту.


1. У матчы адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы-2020 у групе С зборная Беларусі па футболе саступіла сапернікам з Нідэрландаў 1:2. На 32-й хвіліне лік адкрыў Жаржыньё Вейналдум, а праз 9 хвілін ён жа аформіў дубль. На 54-й хвіліне розніцу ў ліку змог скараціць Станіслаў Драгун.

— Добры для нас вопыт — такая гульня з такім сапернікам. Я лічу, мы экзамен вытрымалі. Не выйгралі, але даказалі, што характар у каманды ёсць, — каментуе сустрэчу галоўны трэнер беларускай зборнай Міхаіл Мархель. — З аптымізмам можна глядзець у будучыню. Бываюць такія паражэнні, як сёння, якія каштуюць больш за перамогі. Для мяне важна, што каманда не апусціла рукі і працягвала гнуць сваю лінію. І мы маглі, пры добрым раскладзе, згуляць унічыю з вядучай камандай свету.

2. Гандбольны СКА выйшаў у 3-і кваліфікацыйны раўнд Кубка ЕГФ. У нядзелю армейцы перамаглі на сваёй пляцоўцы славенскую «Рыбніцу» з лікам 28:23. Нагадаем, у першым матчы каманды згулялі ўнічыю. Сапернік мінчан па наступным раўндзе вызначыцца пасля жараб'ёўкі сёння.

За дзень да гэтага гандбалісты БГК імя Мяшкова з лікам 33:31 абгулялі запарожскі «Матор» у дамашнім матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. Турнірнае становішча ў групе В, дзе гуляюць брастаўчане, цяпер такое: «Кіль» (Германія) — 7 ачкоў (4 матчы), «Манпелье» (Францыя) — 6 (4), «Вардар» (Македонія) — 6 (4 ), «Порту» (Партугалія) — 4 (3), «Віве» (Польшча) — 3 (4), «Веспрэм» (Венгрыя) — 2 (3), БГК — 2 (4), «Матор» (Украіна) — 0 (4).

3. Кацярына Кавалёва (вагавая катэгорыя звыш 81 кг) заваявала бронзавую ўзнагароду на чэмпіянаце свету па боксе сярод жанчын.
права выхаду ў фінал беларуска саступіла спартсменцы з ЗША Даніэле Перкінс. Сярод беларускіх спартсменак гэта найлепшы вынік на сусветным форуме сярод жанчын.

Удзел у турніры прымалі 227 спартсменак з 57 краін свету. Чэмпіянат свету з'яўляецца перадалімпійскім, але з-за рознагалоссяў Міжнароднай асацыяцыі бокса і Міжнароднага алімпійскага камітэта падчас гэтага турніру не разыгрываюцца ліцэнзіі ў Токіа.

4. Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды на міжнародным турніры па дзюдо Tаllіnn Еurореаn Ореn 2019. Сярэбраны медаль заваяваў беларускі атлет Юсуп Бекмурзаеў (вагавая катэгорыя 81 кг), які ў фінальным паядынку саступіў французу. Залатую ўзнагароду ў скарбонку зборнай Беларусі прынёс Ягор Кухарэнка (звыш 100 кг). На другім радку выніковага пратакола размясціўся яго партнёр па камандзе Уладзіслаў Цярпіцкі.

У медальным заліку беларуская каманда заняла чацвёртае месца. На вышэйшай пазіцыі знаходзіцца зборная Францыі. Удзел у турніры прынялі 322 атлеты з 38 краін.

5. Аляксандра Данішэўская выйграла «золата» Сусветных пляжных гульняў у Катары. І яшчэ двое беларусаў на п'едэстале

Водналыжніца была найлепшая ў скачках з трампліна. Паспяховай для яе стала другая спроба, Аляксандра выканала скачок на 49,5 м — канкурэнткі не змаглі перасягнуць гэты вынік. Бронзавы медаль выйграла яшчэ адна беларуска — Ганна Стральцова (49 м).

У скачках на водных лыжах з трампліна ў панядзелак спаборнічалі і мужчыны, Беларусь у гэтым відзе праграмы прадставіў Сцяпан Шпак. Ён упэўнена правёў усе тры спробы, паказаўшы найлепшы вынік у другой — 59,2 м. Пераўзысці дасягненне беларуса змог толькі Уладзімір Ранзін з Расіі — 59,9 м.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Алег Дзевятоўскі падвёў вынік выступлення спартсменаў на спаборніцтвах у Катары: «Водналыжнікам давялося спаборнічаць у няпростых умовах надвор'я, ад чаго была адменена кваліфікацыя ў мужчын. Аднак у фінале ўсе беларускія атлеты паказалі, што па праве ўваходзяць у эліту гэтага віду спорту».

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: «Бываюць паражэнні лепшыя за перамогі»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.

Грамадства

Як застацца людзьмі пасля разводу

Як застацца людзьмі пасля разводу

Можа дапамагчы медыятар.