Вы тут

У Магілёве ўчастковы інспектар выратаваў дзяўчыну


13 кастрычніка каля 15 гадзін у аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва паступіла паведамленне ад відавочцы пра тое, што ў інтэрнаце на адліве акна на чацвёртым паверсе стаіць дзяўчына, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.


На месца здарэння выбылі ўчастковы інспектар міліцыі Аркадзь Высоцкі і старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Максім Мякшын. Да моманту прыбыцця міліцыянераў на месцы здарэння знаходзіліся ратавальнікі і медыкі.

Аркадзь Высоцкі ўвайшоў у пакой і пачаў угаворваць дзяўчыну вярнуцца ў памяшканне. Яна на ўгаворы не паддавалася.

Участковы павольна набліжаўся да акна падчас размовы, прапаноўваў дапамогу. Калі дзяўчына на імгненне страціла ўвагу, афіцэр, рызыкуючы жыццём, стаў у праём акна, абхапіў яе рукой і зацягнуў назад у пакой. У гэтым яму дапамог напарнік Максім Мякшын.

У цяперашні час магіляўчанка знаходзіцца пад наглядам урачоў. Ленінскім РАУС праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны ўчынку.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».