Вы тут

Сусветная канферэнцыя па навуковай пісьменнасці


Сусветная канферэнцыя па навуковай пісьменнасці будзе праходзіць з 16 па 17 кастрычніка ў Пекіне. Пра гэта паведаміла Кітайская асацыяцыя навукі і тэхналогій, арганізатар канферэнцыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Канферэнцыя на тэму «Навуковая пісьменнасць для ўстойлівага развіцця» ў гэтым годзе накіравана на садзейнічанне дасягненню Мэтаў ААН у галіне ўстойлівага развіцця, спрыяльнаму ўзаемадзеянню навукі і грамадства, а таксама прапагандзе абмену вопытам і рэсурсамі паміж краінамі ў сферах навуковай адукацыі, камунікацыі і папулярызацыі.

У канферэнцыі прымуць удзел каля 400 гасцей, у тым ліку прадстаўнікі міжнародных і нацыянальных навуковых арганізацый, сусветна вядомыя навукоўцы, работнікі адукацыі і прадпрымальнікі. Як паведамляе асацыяцыя, падчас двухдзённай канферэнцыі будуць праходзіць розныя мерапрыемствы, уключаючы праграмныя даклады, форумы высокага ўзроўню, пасяджэнні за круглым сталом і палявыя даследаванні.

Першая Сусветная канферэнцыя па навуковай пісьменнасці адбылася ў Пекіне ў верасні мінулага года, у ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 58 арганізацый з 38 краін і рэгіёнаў і 23 міжнародных навукова-тэхнічных арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».