Вы тут

Каля 500 даследчыкаў возьмуць удзел у канферэнцыі “Моладзь у навуцы”


З 14 па 17 кастрычніка  Савет маладых вучоных НАН Беларусі праводзіць XVI Міжнародную навуковую канферэнцыю “Моладзь у навуцы - 2019”. Яна  з'яўляецца не толькі адным з найбуйнейшых маладзёжных навуковых мерапрыемстваў у Беларусі, але і вельмі прэстыжнай пляцоўкай для прэзентацыі праектаў таленавітай моладзі з краін СНД, а таксама блізкага і далёкага замежжа.


На форуме плануецца прадставіць найбольш буйныя міжнародныя і міждысцыплінарныя праекты, навуковыя распрацоўкі, якія рэалізуюцца з удзелам маладых навукоўцаў. У канферэнцыі прымуць удзел каля 500 маладых даследчыкаў: сярод іх  навукоўцы НАН Беларусі, прадстаўнікі ВНУ, ССНУ, школьнікі, якія таксама ўжо паспяхова займаюцца навукай. Чакаецца прыезд гасцей з Расіі, Чарнагорыі, Казахстана, Польшчы, Латвіі, Таджыкістана, Арменіі, Грузіі….

У першы дзень канферэнцыі, 14 кастрычніка, адкрыецца выстава "Маладая акадэмія". На ёй будуць прадстаўлены апошнія распрацоўкі маладых навукоўцаў па самых перадавых напрамках навукі. Пройдзе прэзентацыя навуковых стартап-праектаў, у якой прымуць удзел не толькі прадстаўнікі айчыннай акадэмічнай і вузаўскай навукі, але і замежнай, а таксама робатурнір. У праграме форуму запланаваны яркія даклады паспяховых маладых вучоных; секцыйныя даклады па асноўных напрамках дзейнасці НАН Беларусі. 15 кастрычніка адбудзецца беларуска-расійскі сімпозіум "Гарызонты навукі", арганізатарамі якога выступілі Акадэміі навук дзвюх краін, а таксама Беларускі фонд фундаментальных даследаванняў і Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў.

16 кастрычніка адкрыецца міждысцыплінарная постэрная сесія “100 талентаў НАН Беларусі”. На ёй маладыя навукоўцы, пераможцы конкурсу “100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, прадставяць свае распрацоўкі і дасягненні. Кожны з іх - унікальны даследчык, сур'ёзны навукоўца, які мае вопыт міжнароднага супрацоўніцтва. У гэты ж дзень адбудзецца конкурс дакладаў на англійскай мове “My first report in English”, а таксама пройдуць майстар-класы. Вынікі XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Моладзь у навуцы – 2019” будуць падведзены 17 кастрычніка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?