Вы тут

Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў Мінску 19—20 кастрычніка


Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач пройдзе ў Мінску 19—20 кастрычніка ў Палацы мастацкай гімнастыкі.


З 2002 года гэты турнір стаў традыцыйным, за 17 гадоў спаборніцтвы заслужылі славу адных з самых яркіх і значных мерапрыемстваў па мастацкай гімнастыцы ў міжнародным календары. Беларусь штогод прымае больш за дзясятак краін-удзельніц, геаграфія якіх пастаянна расшыраецца. З'яўляючыся своеасаблівым стартам для юных грацый, турнір адкрыў вялікаму спорту такія імёны, як Валерыя Курыльская, Настасся Іванькова, Ганна Рабцава, Аляксандра Наркевіч, Меліта Станюта.

Юныя спартсменкі ад 9 да 15 гадоў у розных узроставых катэгорыях будуць весці барацьбу за каштоўныя прызы, галоўныя з якіх — імянныя статуэткі Марыны Лобач, — па традыцыі дастаюцца пераможцам у мнагабор'і. Замежныя гімнасткі настойліва імкнуцца скласці годную канкурэнцыю гаспадыням спаборніцтваў. Беларускім грацыям з кожным годам усё цяжэй утрымліваць вышэйшыя прыступкі п'едэстала. Але нашы дзяўчаты з уласцівым ім бляскам выходзяць пераможцамі ў нялёгкай турнірнай барацьбе. Ужо шмат гадоў ні адна статуэтка алімпійскай чэмпіёнкі не пакінула межаў нашай радзімы і ні адна спартсменка не засталася без падарунка ад арганізатараў.

Расклад турніру:

19 кастрычніка

  • 11.00 — цырымонія адкрыцця;
  • 11.30 — прэюніёркі 2007 — 2008 г. н. (каманднае першынство);
  • 14.00 — юніёркі 2004 — 2006 г. н. (каманднае першынство);
  • 16.30 — прэюніёркі 2007 — 2008 г. н. (мнагабор'е);
  • 17.30 — юніёркі 2004 — 2006 г. н. (мнагабор'е);

20 кастрычніка

  • 11.00 — прэюніёркі 2007 — 2008 г. н. (фіналы);
  • 12.30 — юніёркі 2004 — 2006 г. н. (фіналы);
  • 14.30 — цырымоніі ўзнагароджання і закрыцця;
  • 15.30 — гала-канцэрт.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?