Вы тут

Беларусь у 2020 годзе стане сустаршынёй у СНД


А ў 2021-м узначаліць гэту арганізацыю, аб чым паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Гэтымі днямі ў Ашгабаце (Туркменістан) праходзіць Савет кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


Учора падчас Савета міністраў замежных спраў Садружнасці кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей выказаў пазіцыю нашай краіны ў сферы рэгіянальнай бяспекі.

Ён адзначыў, што прыярытэтнай тэмай сёння з'яўляецца забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі краін СНД.

«Вы бачыце, якія прэтэнзіі вылучаюцца ў дачыненні адно аднаго шэрагам дзяржаў,  — перадае словы Уладзіміра Макея БелТА. — Мы з'яўляемся сведкамі хакерскіх нападаў супраць не толькі пэўных устаноў, але і цэлых краін. Таму гэтая тэма будзе абмяркоўвацца і на пасяджэнні СМЗС, і на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў. І Беларусі ёсць пра што праінфармаваць калег. У нас прынята адпаведная канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, існуе шэраг ініцыятыў, накіраваных на ўдасканаленне гэтай дзейнасці».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».