Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Магчыма, лёс будзе выпрабоўваць на трываласць, аднак вы пераадолееце шматлікія перашкоды, калі не будзеце звяртаць увагі на плёткі і чуткі. Не варта баяцца перамен, паспрабуйце адмовіцца ад старых уяўленняў і кансерватыўных поглядаў. У сераду, апынуўшыся перад адказным выбарам, паводзьце сябе стрымана і карэктна. У суботу праявіце вытрымку пры зносінах з роднымі.


ЦЯЛЕЦ. У панядзелак паспрабуйце не адмаўляць тым, хто мае патрэбу ў вашай дапамозе. Вы можаце ўпэўнена пачаць рэалізоўваць вашы праекты, яны абяцаюць поспех. У чацвер не варта раскідвацца грашыма. У выхадныя зносіны з сябрамі парадуюць вас новымі ідэямі і перспектывамі. А вось адносіны са сваякамі могуць ускладніцца. Нядзелю лепш правесці дома.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні ва ўсім варта прытрымлівацца залатой сярэдзіны. Не падайце духам і не прыспешвайце падзеі, і ўсё складзецца найлепшым для вас чынам. Зараз лепш кіраваць сітуацыяй, застаючыся ў цені. У сераду добра завяршаць старое, магчыма, час вызваліць месца для новага ў сваім жыцці. Не зацягвайце з вырашэннем праблем, і хутка атрымаеце выдатныя навіны. Пацешаць творчыя ідэі, якія пачынаюць увасабляцца ў жыццё.


РАК. Давядзецца разбірацца з назапашанымі неадкладнымі справамі. На аўторак не варта планаваць дзелавых сустрэч і рамантычнага спаткання, бо вам могуць перашкодзіць. Рашэнне спрэчнага пытання, якое ўзнікне ў сераду, варта адкласці да наступнага тыдня. Не спадзявайцеся на парады сяброў: яны могуць збіць вас з панталыку. У пятніцу зможаце паказаць сябе сапраўдным профі. Суботу прысвяціце зносінам з бацькамі.


ЛЕЎ. Тое, да чаго вы імкняцеся, можа апынуцца процілеглым таму, што вам неабходна ў рэальнасці. Страх за будучыню пагражае прымусіць вас пачаць будаваць каварныя задумы. Не варта паддавацца гэтаму разбуральнаму жаданню. Паверце, ёсць куды больш рацыянальныя і сумленныя спосабы вырашэння сваіх праблем — не за кошт іншых. У суботу варта як след адпачыць.


ДЗЕВА. Вы зможаце пераадольваць практычна ўсе цяжкасці, якія ўзнікаюць на вашым шляху. Зараз вельмі спрыяльны момант для новых дзелавых знаёмстваў і здабыцця надзейных партнёраў. У аўторак пастарайцеся добрасумленна выконваць абяцанні, інакш не пазбегнуць непрыемнасцяў ва ўзаемаадносінах з начальствам. У чацвер лепш прамаўчаць, сямейны канфлікт вам зусім непатрэбны. У пятніцу не звяртайце ўвагі на заўвагі калег, лепш засяродзьцеся на ўласных планах.


ШАЛІ. Тыдзень падыходзіць для энергічных дзеянняў і імклівых рашэнняў, для творчай рэалізацыі і пошуку аднадумцаў. Ваша камунікабельнасць дазволіць змяніць сітуацыю да лепшага. Толькі не нагаварыце лішняга. Начальства будзе задаволена вашай пунктуальнасцю і высокім прафесійным узроўнем. У сераду не прымайце паспешлівых рашэнняў. Суботу прысвяціце сям'і.


СКАРПІЁН. Падключыўшы логіку, знойдзеце бліскучы выхад з любога становішча. Добры момант, каб заняцца павышэннем кваліфікацыі. Зоркі кажуць, што вам прапануюць вельмі цікавую работу. З'явіцца магчымасць для паспяховай рэалізацыі задуманага. Вашы даходы вырастуць.


СТРАЛЕЦ. Рашэнні, ад якіх залежыць ваша будучыня, прымайце самастойна. Знізьце трохі тэмп і аб'ём работы, вам відавочна патрабуецца адпачынак, хоць бы кароткачасовы. У чацвер прыміце ўдзел у распрацоўцы новага праекта, вы запазычыце для сябе шмат цікавага і карыснага. Але старайцеся пазбягаць непатрэбных кантактаў. Пакіньце частку вольнага часу для сябе.


КАЗЯРОГ. Не спяшайцеся, і поспех будзе на вашым боку. Проста неабходна даводзіць справы да канца, а не кідаць пры першых жа цяжкасцях. У панядзелак інфармацыю пажадана пераправерыць. У сераду будзьце асцярожныя пры зносінах, не нагаварыце лішняга. У спрэчках з апанентамі можа нарадзіцца ісціна, калі вы прыслухаецеся да іх пункту гледжання. Асаблівую ўвагу аддайце рашэнню сямейных, хатніх праблем.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні можна паспрабаваць змяніць у жыцці тое, што вас не задавальняе. Аднак падкрэслена рэзкіх перамен і адкрытай канфрантацыі варта пазбягаць. У сераду зоркі абяцаюць непаўторныя, а часам нават дзіўныя падзеі ў асабістым жыцці. А ў чацвер у цэнтры ўвагі могуць апынуцца службовыя справы. Паездкі, сустрэчы, перагаворы будуць паспяховыя.


РЫБЫ. Вы не павінны выпускаць спрыяльных шанцаў, якія падорыць лёс. У першай палове тыдня задавальненне прынясе нават руцінная частка работы, а ўжо аб дзейнасці асэнсаванай і казаць няма чаго. Толькі звярніце пільную ўвагу на новых партнёраў, не выключана, што сярод іх можа апынуцца таемны нядобразычлівец. Не верце ліслівасці і абяцанням вечнай любові.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.