Вы тут

Жыхар сталіцы арандаваў аўто і прадаў яго за мяжой


У Цэнтральнае РУУС г. Мінска з заявай звярнуўся дырэктар сталічнай арганізацыі па пракаце аўтамабіляў, які паведаміў, што ён заключыў дамову арэнды з 34-гадовым гараджаніным, пасля чаго той з'ехаў за мяжу. Па вяртанні мужчына растлумачыў, што аўто ў яго скралі.


Як аказалася, каб схаваць сляды злачынства, мінчанін таксама звярнуўся да праваахоўнікаў з заявай аб крадзяжы аўтамабіля. Сталічныя аператыўнікі ўстанавілі, што мужчына прадаў транспартны сродак на тэрыторыі замежнай дзяржавы мясцоваму жыхару за 15 тысяч долараў.

Праваахоўнікам зламыснік растлумачыў, што пайшоў на такі крок, паколькі хацеў палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Сума шкоды склала каля 54 тысяч рублёў.

Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, зараз аўтамабіль знаходзіцца на тэрыторыі замежнай дзяржавы і хутка будзе дастаўлены на тэрыторыю Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.