Вы тут

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Туркменістан


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Туркменістан. Самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе БЕЛТА.


Плануецца, што 11 кастрычніка ў Ашхабадзе Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У парадак дня саміту ўваходзяць пытанні, якія тычацца развіцця ўзаемадзеяння ў інтэграцыйным аб'яднанні, уключаючы сферу стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Чакаецца таксама прыняцце звароту лідараў СНД да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Напярэдадні саміту ў Ашхабадзе прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін Садружнасці, якія ў тым ліку ўхвалілі праекты шэрагу рашэнняў для наступнага разгляду на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Міністры таксама зацвердзілі праграму дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.

Паводле інфармацыі Выканкама СНД, на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД будуць разгледжаны восем праектаў дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё эканамічнага супрацоўніцтва і знешнепалітычнага партнёрства, забеспячэнне бяспекі і супрацьдзеянне новым выклікам і пагрозам.

У іх ліку пытанне аб старшынстве ў Садружнасці ў 2020 годзе. Плануецца, што ад Туркменістана пасада старшыні пяройдзе Узбэкістану, а сустаршынстваваць будуць Беларусь і Туркменістан.

У шырокім фармаце на Савеце кіраўнікоў дзяржаў мяркуецца разгледзець праект Дэкларацыі аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве. На парадку дня таксама такія дакументы, як канвенцыя аб перадачы выканання пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі, пагадненне аб сумесным інжынерным падраздзяленні гуманітарнага размініравання ўзброеных сіл дзяржаў СНД, пагадненне аб супрацоўніцтве ў супрацьдзеянні карупцыі, праграма супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму на 2020-2022 гады.

Аляксандр Лукашэнка на палях саміту традыцыйна правядзе серыю перамоў са сваімі замежнымі калегамі па тэматыцы двухбаковага супрацоўніцтва. Напрыклад, ужо вядома аб рыхтуемай сустрэчы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. "Будуць абмяркоўвацца пытанні далейшага развіцця і паглыблення адносін паміж дзвюма краінамі. Не сакрэт, што існуюць пэўныя спрэчныя моманты ў нашых адносінах. Але я перакананы, што падчас сустрэчы і далейшых кантактаў нам удасца знайсці развязкі тых спрэчных нюансаў, якія, на жаль, існуюць ", - заявіў у Ашхабадзе журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Што тычыцца варыянтаў вырашэння спрэчных момантаў, Уладзімір Макей прапанаваў пачакаць маючай адбыцца сустрэчы лідараў краін. Разам з тым ён выказаў меркаванне пра магчымасць знайсці кампраміс. "Сапраўды, ёсць разуменне таго, як мы маглі б развязаць гэты гордзіеў вузел", - сказаў міністр.

Як вядома, асноўнай праблемнай тэмай у адносінах дзвюх краін з'яўляецца сітуацыя вакол будаўніцтва Гарлыкскага горна-ўзбагачальнага камбіната. Пасол Беларусі ў Туркменістане Вячаслаў Бяскосты напярэдадні адзначыў, што сутнасць канфлікту вельмі шматгранная і няма аднаго боку, які цалкам нясе ў гэтым адказнасць: "Наш падыход і наша бачанне гэтай сітуацыі заключаецца ў тым, што туркменскі бок на нейкім этапе спыніў фінансаванне работ па завяршэння будаўніцтва ГУКа. Адпаведна, нашы спецыялісты былі вымушаныя прыняць рашэнне аб прыпыненні будаўнічых і наладачных работ. Таму склалася такая сітуацыя, утварыліся ўзаемныя прэтэнзіі, бакі адзін на другога падалі ў міжнародны арбітраж Гандлёвай палаты Стакгольма".

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.