Вы тут

Распалены алей праліўся на работніка бабруйскага завода


У Бабруйскую цэнтральную бальніцу з тэрмічным апёкам галавы позна ўвечары 7 кастрычніка даставілі 39-гадовага майстра ААТ "Бабруйскі завод раслінных алеяў", паведамляе mogilevnews.by.


Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Таццяна Ліс, устаноўлена, што падчас кіраўніцтва зменай старшы майстар знаходзіўся на ўчастку фільтрацыі. У гэты момант з вертыкальнага напорнага пласціністага фільтра на яго праліўся распалены алей, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні. Мужчыну шпіталізавалі.
 
Прызначаная судовая медыцынская экспертыза па вызначэнні ступені цяжкасці атрыманых цялесных пашкоджанняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?