Вы тут

МЗС: У Беларусі з глыбокай заклапочанасцю сочаць за ростам напружанасці ў Сірыі


У Беларусі з глыбокай заклапочанасцю сочаць за ростам напружанасці на паўночным усходзе Сірыі, гаворыцца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.


Лічым важным, каб усе бакі дзейнічалі ў рэчышчы сумесных дамоўленасцей, дасягнутых у рамках Астанінскага працэсу і пазбягалі дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі сітуацыі ў гэтым складаным рэгіёне.

Заклікаем ў экстраным парадку вярнуцца да дыялогу ў мэтах пошуку палітычных спосабаў урэгулявання крызісу пры павазе тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі, якая з'яўляецца неад'емным фактарам для паступальнага аднаўлення і развіцця краіны.

Анкара 9 кастрычніка абвясціла аб запуску на поўначы Сірыі новай ваеннай аперацыі, якая пачалася з авіяўдараў па пазіцыях курдскіх фармаванняў. Савет Бяспекі ААН сёння правядзе сустрэчу па сітуацыі ў Сірыі. Яе запыталі Францыя, Германія, Вялікабрытанія, Бельгія, Польшча. Раней усе краіны Еўрасаюза заклікалі Турцыю спыніць аперацыю ў Сірыі. Заява Савета ЕС была зацверджана усімі 28 дзяржавамі супольнасці. Еўрасаюз таксама выступіў з крытыкай планаў Турцыі па стварэнні "зоны бяспекі" на поўначы Сірыі для высылкі туды сірыйскіх мігрантаў, якія знаходзяцца на турэцкай тэрыторыі. У заяве падкрэсліваецца нязменная пазіцыя ЕС, што канфлікт у Сірыі не мае ваеннага рашэння і што аперацыя Турцыі абцяжарвае палітычны працэс пад эгідай ААН па ўрэгуляванні канфлікту. У ім таксама адзначаецца, што ЕС нязменна падтрымлівае адзінства, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваю чаргу заявіў, што ЗША не падтрымлівае аперацыю ў Сірыі. Ён падкрэсліў, што амерыканскіх вайскоўцаў у зоне правядзення аперацыі няма, піша БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.