Вы тут

У Белавежскай пушчы паляк выпадкова зайшоў на тэрыторыю Беларусі. Яго вярнулі назад


8 кастрычніка ў Пружанскім раёне ў непасрэднай блізкасці ад мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі 18-гадовага грамадзяніна Польшчы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.


Малады чалавек распавёў, што вырашыў здзейсніць экскурсійную прагулку і нават не мог здагадацца, што знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы. Аказалася, што юнак згубіўся і шукаў дарогу дадому.

За парушэнне рэжыму мяжы яму вынесена папярэджанне. У той жа дзень ён быў перададзены польскім памежнікам.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.