Вы тут

У Гродне кіраўнік папулярнага гуртка па робататэхніцы дзяліўся з падлеткамі наркотыкамі


Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама 4 кастрычніка затрымалі жыхара Гродна 1981 года нараджэння, які уцягваў непаўналетніх у спажыванне наркотыкаў, паведамляе МУС.


Мужчына арандаваў у цэнтры Гродна памяшканне, дзе арганізаваў «гурток» па робататэхніцы, які карыстаўся вялікай папулярнасцю.

Аператыўнікі правялі мерапрыемствы, падчас якіх стала вядома, што акрамя навучання дзяцей праграмаванню і мадэляванню робатаў разам з некаторымі вучнямі ён ужывае наркатычныя сродкі. Дадзеная інфармацыя пацвердзілася.

Акрамя таго, у доме і на працоўным месцы мужчыны было выяўлена рэчыва расліннага паходжання, якое згодна з заключэннем эксперта з'яўляецца небяспечным наркатычным рэчывам - марыхуанай.

Устаноўлена, што фігурант гісторыі дзяліўся наркатычнымі рэчывамі з трыма непаўналетнімі 14-16 гадоў. Дарэчы, ён быў затрыманы праваахоўнікамі падчас курэння марыхуаны з адным з іх у памяшканні, дзе праводзіў заняткі.

Распачата крымінальная справа па ч.2 і ч.3 арт.328 КК Беларусі «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». У цяперашні час у дачыненні да абвінавачванага абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.