Вы тут

БРСМ правядзе ў сталіцы рэспубліканскі семінар-трэнінг "Беларусь і Я"


Ён адбудзецца 16 кастрычніка з удзелам больш за 250 прадстаўнікоў Саюза моладзі: кіраўнікоў штабоў Саюза моладзі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, членаў акруговых камісій, акрэдытаваных назіральнікаў, маладых дэпутатаў мясцовых Саветаў з усіх рэгіёнаў краіны, кандыдатаў БРСМ у беларускі парламент.


Фота hr-portal.ru

Праграма семінара насычана актыўнасцямі - ад прэзентацыі мабільнага сэрвісу “Галасую!” і тэматычнай камп’ютарнай гульні, распрацаваных актывістамі Саюза моладзі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ, да хвалі агітацыйных пікетаў і трэнінгавага марафону, які ўключае інтэрактыўныя дзелавыя гульні “Выбарчы ўчастак”, “Азбука грамадзяніна”, а таксама дэбаты кандыдатаў у дэпутаты ад моладзі.

Цэнтральнай падзеяй маладзёжнага тэматычнага навучальнага мерапрыемства стане адкрыты дыялог “Беларусь і Я” з удзелам Лідзіі Ярмошынай, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь, на тэму культуры і электаральнай актыўнасці маладых і будучых выбаршчыкаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.