Вы тут

12 кастрычніка стартуюць першыя Сусветныя пляжныя гульні


Першапачаткова планавалася, што мультыспартыўны турнір пройдзе ў Сан-Дыега, але 14 чэрвеня 2019 года Асацыяцыя нацыянальных алімпійскіх камітэтаў прыняла рашэнне перанесці гульні ў Катар, растлумачыўшы гэта рашэнне фінансавымі праблемамі. У гульнях возьме ўдзел больш за тысячу спартсменаў з 97 краін свету. Спаборнічаць атлеты будуць у 14 дысцыплінах.


На пляжы пройдзе футбол, тэніс, гандбол, валейбол (4х4), барацьба і каратэ (індывідуальны кат). На вадзе — парусны спорт, водныя лыжы (вейкбордынг і скачкі), плаванне на адкрытай вадзе (5 км). Экшн-спорт будзе прадстаўлены скейтбордынгам (парк), боўлдэрынгам, баскетболам (3х3), аквафлонам.

Мэта арганізацыі спаборніцтваў — аб'яднаць атлетаў папулярных у моладзі спартыўных дысцыплін і спартыўных фанатаў новага пакалення з усіх краін свету. Беларусь на гэтых буйных спаборніцтвах будзе прадстаўлена трыма спартсменамі, у Досе выступяць лідары зборнай па водных лыжах Сцяпан Шпак, Ганна Стральцова і Аляксандра Данішэўская. У нацыянальнай зборнай Беларусі адзначылі, што на старты адпраўляюцца вядучыя атлеты, якія ўжо дэманстравалі высокія вынікі на міжнародных спаборніцтвах. Напрыклад, Ганна Стральцова з'яўляецца сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету 2019 года.

Талісманам І Сусветных пляжных гульняў абраны дэльфін Долфі. Плануецца, што спаборніцтвы па пляжных і водных відах спорту будуць праводзіцца адзін раз у два гады пад кіраўніцтвам Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».