Вы тут

8 кастрычніка ў Беларусі стартуе сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя»


На працягу навучальнага года яго ўдзельнікі будуць распрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічных выступленняў і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на варкшопах і сустрэчах з экспертамі. А 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TЕDх і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступлення на маштабнай маладзёжнай канферэнцыі TЕDхYоuth@Mіnsk.


Менавіта 10 фіналістаў выйдуць у славутае чырвонае кола TЕD і прэзентуюць свае ідэі перад вялікай аўдыторыяй. (Усе яны атрымаюць прызы — іРhоnе Хs.) Праект «Першыя» цалкам рэалізуецца на беларускай мове. На роднай мове будуць праводзіцца ўсе майстар-класы і публічныя выступленні фіналістаў, бо адна з мэт гэтай ініцыятывы — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы з дапамогай супольнасці TЕD.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцыі TЕDхMіnsk. У мінулым навучальным годзе кампанія А1 ужо рэалізоўвала падобны адукацыйны праект vеlсоm YОUTH. Але праект «Першыя» абяцае стаць больш маштабным — у яго рамках запланаваныя мерапрыемствы не толькі ў Мінску, але і ў Гродне, Гомелі, Магілёве і Віцебску.

Акрамя навучэнцаў 10 і 11 класаў, да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца таксама навучэнцы 9 класаў. Пашырана і тэматыка конкурсу: да кірункаў «Тэхналогіі», «Культура» і «Інклюзія» дадаўся вялікі блок «Экалогія». Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце gеnеrаtіоn.А1.bу.

«Мы распачынаем праект „Першыя“, каб стварыць для старшакласнікаў па ўсёй краіне дадатковыя магчымасці самаразвіцця па цікавых для іх тэмах. Мы верым, што прынцып „думай глабальна — дзейнічай лакальна“ можа стаць штуршком для вялікіх змен», — падкрэслівае начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай БРЭДЗЕЛЕЎ.

TЕD (ад англ. tесhnоlоgу, еntеrtаіnmеnt, dеsіgn — тэхналогіі, забавы, дызайн) — сусветна вядомы фармат канферэнцый, першая з якіх адбылася ў 1984 годзе ў ЗША. Іх місія — распаўсюджванне і прасоўванне ўнікальных ідэй. Сярод вядомых удзельнікаў TЕD-канферэнцый — Сціў Джобс, Сцівен Хокінг, Біл Клінтан і іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Ідэя, крэатыў + беларуская мова

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.