Вы тут

Музей гісторыі ВАВ рыхтуе да 75-годдзя экспазіцыю "Вяртаючы час"


Экспазіцыя "Вяртаючы час" адкрыецца 22 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў дырэктар установы Уладзімір Варапаеў, піша БЕЛТА.


Фота gdetut.by

Выставачны праект прысвечаны 75-годдзю стварэння музея. "На выстаўцы будзе прадстаўлена больш за 500 арыгінальных музейных прадметаў, якія паступілі ў нашы фонды за апошнія 5 гадоў. Наведвальнікі ўбачаць баявыя ўзнагароды, асабістыя рэчы, дакументы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, зброю, аўтарскія фота ваенных фотакарэспандэнтаў Аляксандра Дзітлава і Яўгена Падшывалава, малюнкі і эцюды беларускіх і расійскіх мастакоў Сяргея Каткова, Дзмітрыя Красільнікава, Барыса Аракчэева, Георгія Паплаўскага, Сямёна Абрамава і Пятра Шарыпы", - расказаў Уладзімір Варапаеў.

Акрамя таго, можна будзе азнаёміцца з падарункамі, зробленымі музею ўрадавымі дэлегацыямі Расіі, Арменіі, Казахстана, Туркменістана, Таджыкістана, Егіпта, КНР, М'янмы. "Усе музейныя прадметы будуць экспанавацца ўпершыню. Магу вас запэўніць, раней мы нічога такога не рыхтавалі", - адзначыў дырэктар.

Уладзімір Варапаеў падкрэсліў, што дата адкрыцця выставачнага праекта была выбрана не выпадкова. Менавіта 22 кастрычніка 1944 года на вызваленай тэрыторыі Беларусі пачаў сваю дзейнасць музей гісторыі ВАВ. Разам з тым летапіс вайны пачаў складацца яшчэ ў перыяд бязлітасных баёў на фронце - у 1942 годзе.

"Зборам дакументаў і матэрыялаў ваеннага часу займалася спецыяльна створаная камісія. Менавіта за першыя паўгода яе работы быў сабраны ўнікальны матэрыял, які знайшоў сваё адлюстраванне ў выстаўцы "Беларусь жыве, Беларусь змагаецца, Беларусь была і будзе савецкай". Яна адкрылася ў першыя чыслы лістапада 1942 года ў будынку Дзяржаўнага гістарычнага музея, размешчанага на Краснай плошчы ў Маскве, - дадаў Уладзімір Варапаеў. - Экспанатаў было ўсяго 313. Гэта былі дакументы, фатаграфіі, рэчы і нават мастацкія творы".

Выстаўка працавала ў Маскве да жніўня 1944 года i затым была перавезена ў Мінск. Менавіта яна заклала аснову першай экспазіцыі музея на вызваленай беларускай зямлі. У 1944 годзе кіраўніцтва БССР прыняло рашэнне выдзеліць для музея адно з нямногіх уцалелых у цэнтры Мінска будынкаў - Дом прафсаюзаў на плошчы Свабоды.

У студзені 1966 года музей пераехаў у нядаўна пабудаваны будынак на Ленінскім праспекце. Новая экспазіцыя музея на праспекце Пераможцаў была адкрыта пры ўдзеле прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 2 ліпеня 2014 года напярэдадні святкавання 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтага часу пачаўся новы этап у гісторыі музея.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.