Вы тут

Найбуйнейшы ў свеце кантэйнеравоз


Спушчаны на ваду ў Шанхаі.


У Шанхаі першы ў свеце кантэйнеравоз з выкарыстаннем звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) умяшчальнасцю 23 тыс. TEU (двадцаціфутовы эквівалент), які названы CMA CGM Jacques Saade, спушчаны на ваду, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Летась пачалося будаўніцтва гэтага судна, якое злучае ў сабе перадавыя тэхналогіі і выдатныя экалагічныя магчымасці. Раней суднабудаўнічыя прадпрыемствы Рэспублікі Карэя займалі манапольнае становішча ў будаўніцтве мегакантэйнеравозаў. 

У 2017 годзе старшыня праўлення і галоўны выканаўчы дырэктар карпарацыі CMA-CGM Жак Саадзі абвясціў аб рашэнні замовіць дзевяць кантэйнеравозаў умяшчальнасцю 23 тыс. TEU. Кампанія CMA-CGM абрала Кітайскую дзяржаўную суднабудаўнічую карпарацыю для будаўніцтва кантэйнеравозаў дзякуючы сусветна прызнаным прафесійным здольнасцям карпарацыі. 

Агульная даўжыня судна складае 400 метраў, шырыня — 61.3 метра, плошча палубы роўная прыкладна чатырох стандартным футбольным палям; эксплуатацыйны ход — 22 вузла, вага судна дасягае 220 тыс. тон, ёмістасць — 23 тыс стандартных кантэйнераў. 

Найбуйнейшы ў свеце кантэйнеравоз будзе здадзены ў эксплуатацыю ў красавіку 2020 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.