Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя навіны выхадных.


1. Беларускія батутысты заваявалі дзве ўзнагароды на этапе Кубка свету, які завяршыўся ў Вальядалідзе (Іспанія). Старт меў кваліфікацыйны статус да Алімпійскіх гульняў у Токіа і сабраў 300 спартсменаў з 37 краін.

«Золата» ў самым прэстыжным відзе праграмы, індывідуальных скачках, выйграў Уладзіслаў Ганчароў. У сінхронных скачках «бронзу» заваявалі беларусы Іван Літвіновіч і Мікіта Фомчанка, для якога гэта быў дэбют на этапах Кубка свету. Апярэдзіць іх змаглі толькі канкурэнты з Канады і Японіі.

2. Беларуская зборная па лёгкай атлетыцы засталася без медалёў на чэмпіянаце свету, які завяршыўся ў Досе. У ачковай класіфікацыі беларусы размясціліся на 15-й пазіцыі, на рахунку нашай каманды 25 ачкоў. Чацвёртае месца заняў Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню). Пятыя месцы на рахунку марафонкі Вольгі Мазуронак і Анастасіі Мірончык-Івановай (скачкі ў даўжыню). На шостым радку выніковага пратакола сусветны чэмпіянат завяршылі Карына Дзямідзік (скачкі ў вышыню), Алёна Дубіцкая (штурханне ядра), Таццяна Халадовіч (кіданне дзіды). Сёмае месца ў Ірыны Жук (скачкі з шастом). Восьмае месца ў кіданні молата заняў Глеб Дудараў.

Тройку наймацнейшых дружын планетарнага першынства склалі каманды ЗША (14 залатых, 11 сярэбраных, 4 бронзавыя медалі), Кеніі (5-2-4) і Ямайкі (3-5-3).

3. Анастасія Алістратава заваявала алімпійскую ліцэнзію на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіць у нямецкім Штутгарце. Старты жанчын у кваліфікацыі індывідуальнага мнагаборства сабралі 174 спартсменкі. Анастасія па суме чатырох практыкаванняў заняла 57-е месца. Такім чынам, беларуска трапіла ў лік 20 гімнастак, якія выканалі кваліфікацыйны нарматыў, што дае права выступіць на Гульнях-2020 у Токіа. Прахадной стала ацэнка 50,066 бала, пры гэтым не ўлічваліся вынікі гімнастак, якія занялі 12 першых месцаў у камандным заліку, таксама ў адборы было абмежаванне — не больш за адну спартсменку ад краіны.

4. Завяршыўся 24-ы тур чэмпіянату краіны па футболе. «Дынама» згуляла ўнічыю з «Іслаччу» — 1:1, «Энергетык-БДУ» перайграў «Віцебск» — 2:0, «Гомель» і «Дняпро» згулялі ўнічыю — 0:0. Вынікі астатніх сустрэч: «Гарадзея» — «Мінск» — 1:2, «Слуцк» — БАТЭ — 0:3, «Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ» — 3:0, «Нёман» — «Дынама (Брэст) — 0:1.

Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Брэст) — 58 ачкоў (23 матчы), «Шахцёр» — 54 (23), БАТЭ — 53 (22), «Дынама» (Мінск) — 45 (23), «Тарпеда-БелАЗ» — 41 (24). Спіс найлепшых бамбардзіраў узначальвае Ілля Шкурын («Энергетык-БДУ»), які забіў 14 мячоў.

5. Хакеісты мінскага «Дынама» прайгралі ў трэцім матчы дамашняй серыі чэмпіянату КХЛ казанскаму «Ак Барсу» — 2:4. Раней на «Мінск-Арэне» супраць «Сочы» і чэлябінскага «Трактара» хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі перамогі. Да гэтага ў гасцях пацярпелі тры паражэнні ад ніжагародскага «Тарпеда», чарапавецкай «Северсталі» і ніжнякамскага «Нафтахіміка». Наступны матч мінчане правядуць у гасцях у рыжскага «Дынама» 9 кастрычніка.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.