Вы тут

Марскія беспілотнікі


У правінцыі Гуандун пабудавана база для беспілотных суднаў.


У горадзе Чжухай правінцыі Гуандун завяршылі будаўніцтва марскога навукова-тэхнічнага порта Сяншань, які ўступіць у эксплуатацыю да канца гэтага года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Дадзены порт з’яўляецца першай у Кітаі даследчай і выпрабавальнай базай для беспілотных суднаў, а таксама платформай ўсеагульнага тэхнічнага абслугоўвання для выпрабаванняў планавання, даследаванняў і распрацоўкі марскога абсталявання ў правінцыі Гуандун, спецыяльных адміністрацыйных раёнах (САР) Сянган і Аамэнь.

Плошча базы складзе 54 тыс. кв.м., а інвестыцыі — каля 380 млн. юаняў (53 млн долараў). База пабудавана на двухпавярховым судне. Гэта адзін з важных інфраструктурных праектаў у рэгіёне «Вялікага заліва» (Гуандун-Сянган-Аамэнь). Дадзеная база адпавядае сістэме вытворчасці беспілотнага судна — уключае лабараторыю, выпрабавальны басейн, марскую выпрабавальную зону для 8 вялікіх і 108 маленькіх выпрабавальных праектаў, што дасць магчымасць зрабіць яе платформай ўсеагульнага тэхнічнага абслугоўвання. Акрамя таго, яна прыцягвае тры высокатэхналагічныя і найноўшыя вытворчасці: інфармацыйныя тэхналогіі новага пакалення, разумнае абсталяванне высокага ўзроўню і новыя матэрыялы, што дазволіць стаць базай навукова-тэхнічных інавацый для правінцыі Гуандун, САР Сянган і Аамэнь.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.