Вы тут

Супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах


Супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 8 кастрычніка да 1 лістапада правядуць шэраг выязных прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах. Прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць на месцах выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы і эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівую ўвагу звернуць на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, выяўленне праблем, якія выклікаюць занепакоенасць людзей і патрабуюць аператыўнага вырашэння.


Графік работы на наступны тыдзень выглядае так: 8 кастрычніка ў 11.00 пачне прыём грамадзян у Мастоўскім райвыканкаме Іван Лаўрыновіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці. У гэты ж дзень у 9.00 у Бялыніцкім райвыканкаме будзе працаваць Міхаіл Русы, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці. У чацвер, 10 кастрычніка, з 10.00 прыём грамадзян у Крупскім райвыканкаме правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, а ў Докшыцкім райвыканкаме ў гэты ж час — Анатоль Ліневіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці. 11 кастрычніка з 11 гадзін у Пінскім гарвыканкаме грамадзяне змогуць трапіць на прыём да Анатоля Маркевіча, памочніка Прэзідэнта — інспектара па Брэсцкай вобласці. У Брагінскім райвыканкаме ў гэты ж дзень будзе працаваць са зваротамі жыхароў Юрый Шулейка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: У форме дыялогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».