Вы тут

3—4 кастрычніка ў Магілёве працуе пленум Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы


Галоўная з тэм, якую вызначылі для размоў і дыскусій удзельнікі гэтай творчай сустрэчы, — 75-годдзе Вялікай Перамогі. Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы — творчая супольнасць, якая аб'яднала многіх беларускіх і расійскіх літаратараў. Гэтай грамадскай арганізацыі амаль дзесяць гадоў, яна заснаваная ў снежні 2009-га. У склад Саюза ўваходзяць Саюз пісьменнікаў Беларусі і Саюз пісьменнікаў Расіі.


Расійскую дэлегацыю на пленуме ўзначальвае старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі празаік, публіцыст Мікалай Іваноў, добра вядомы чытачу на постсавецкай прасторы як першаадкрывальнік «афганскай» тэмы. Як афіцэр-дэсантнік, Мікалай Іваноў на свае вочы бачыў вайну ў Афганістане. Як журналіст і пісьменнік прайшоў праз многія «гарачыя кропкі» ў постсавецкай гісторыі апошніх гадоў. Напісаў пра гэта цэлы шэраг цікавых кніг. У складзе расійскай дэлегацыі — літаратары, якім не чужая героіка-патрыятычная, ваенная тэма. Таму з асаблівай цікавасцю госці знаёміліся і з Буйніцкім полем пад Магілёвам, іншымі беларускімі адрасамі, звязанымі з тэмай Вялікай Айчыннай вайны.

З беларускага боку кіраўніком Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы з'яўляецца старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Мікола Берлеж

Загаловак у газеце: Творчасць яднае

Выбар рэдакцыі

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.

Грамадства

Як застацца людзьмі пасля разводу

Як застацца людзьмі пасля разводу

Можа дапамагчы медыятар.