Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Асноўныя падзеі тыдня будуць праходзіць даволі спакойна і мякка, выклікаючы толькі нязначныя эмацыянальныя ўсплёскі. Работы будзе шмат, прычым самай разнастайнай, таму важна не шукаць для сябе дадатковай нагрузкі. У аўторак лепш заняцца паўсядзённымі справамі, у чацвер не варта прымаць паспешлівых рашэнняў. У выхадныя будзьце асцярожныя пры зносінах са сваякамі, бо з-за непаразумення вашы адносіны могуць ускладніцца.


ЦЯЛЕЦ. Пастарайцеся не ўпадаць у восеньскую хандру. Чэрпайце сілы ў каханні і творчасці. У панядзелак непажадана пачынаць новыя справы, нават нязначныя — лепш завяршыць пачатае раней. У аўторак могуць узнікнуць напружаныя адносіны ў дзелавой сферы. Пятніца рыхтуе не вельмі прыемныя сюрпрызы ў асабістым жыцці, так што запасайцеся цярпеннем.

БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень вельмі канструктыўны і спрыяльны. Вы зможаце нарэшце расслабіцца, адпачыць, адчуць гармонію з сабой і са светам. Вас чакаюць каханне і поспех у прафесійнай сферы, прыліў энергіі. Адчуеце, што знаходзіцеся пад абаронай свайго выбранніка.

РАК. Непажадана будаваць грандыёзныя планы на бліжэйшую будучыню, яны могуць раптоўна памяняцца. Верагодна, вы будзеце вымушаныя вырашаць адначасова самыя разнастайныя дзелавыя праблемы. Затое зможаце праявіць сябе і падняцца па кар'ернай лесвіцы. Варта пазбягаць авантурных мерапрыемстваў.

ЛЕЎ. Самай непрыемнай падзеяй могуць стацца нападкі нядобразычліўцаў або неабгрунтаваныя прэтэнзіі дакучлівых сваякоў. І тых, і другіх лепш за ўсё ігнараваць. У панядзелак вы са свежымі сіламі адправіцеся на працоўныя подзвігі. І тут будзе вельмі важная атмасфера ў калектыве. Ды і па-за работай лепш мець зносіны з прыемнымі людзьмі. У выхадныя можа парадаваць новая інфармацыя.

ДЗЕВА. Прыслухайцеся да сябе. Калі вы задаволеныя жыццём і не жадаеце яго мяняць, можна расслабіцца і не баяцца праславіцца недарэкаю. У аўторак з'явіцца шанц значна ўмацаваць свой аўтарытэт. Калі не разгубіцеся ў незвычайнай сітуацыі, то ў сярэдзіне тыдня вас чакае рамантычнае знаёмства. У нядзелю толькі актыўны адпачынак дазволіць аднавіць сілы, ляжанне на канапе ператворыць вас у падабенства кісяля.

ШАЛІ. На гэтым тыдні вас чакаюць цікавыя сустрэчы і знаёмствы. Толькі не забывайце і пра старых сяброў. Вы зможаце адчуць у сабе такія сілы, што будзеце гатовыя горы разбурыць. Аднак некаторыя справы і падзеі могуць тармазіцца, не ўсё будзе адбывацца так хутка, як хацелася б. Проста набярыцеся цярпення. У зносінах з сям'ёй не спяшайцеся з высновамі, загадзя абдумвайце кожны крок, імкніцеся да разумнага кампрамісу.

СКАРПІЁН. Даверцеся інтуіцыі і бясстрашна ідзіце наперад. Справы на рабоце складаюцца на вашу карысць, чакаецца кар'ерны ўзлёт і стабільны прыбытак. Памятайце, што супярэчнасці з'яўляюцца рухальнай сілай развіцця. Пачынаючы з аўторка, асабістая сфера выходзіць на першы план. У канцы тыдня наступіць спрыяльны час для пазбаўлення ад шкодных звычак.

СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце глядзець на свет па-філасофску. Вас можа трывожыць унутранае напружанне, гатовае ў любы момант вырвацца і разбурыць усё на сваім шляху. Гэтага цмока лепш прыручыць да таго, як ён ускладніць вам жыццё. Пазбягайце непатрэбных і непрыемных сустрэч. У канцы тыдня настрой палепшыцца. Можа з'явіцца шанц памяняць сферу дзейнасці.

КАЗЯРОГ. Тыдзень, а асабліва першая яго палова, можа адкрыць новыя гарызонты. Самы час змяніць работу ці нават горад пражывання. Аднак цалкам супрацьпаказаныя мітуслівасць і паспешнасць. Работа пагражае заняць ільвіную долю часу, але не забывайцеся пра неабходны адпачынак, каб не валіцца з ног ад стомы. У выхадныя паспрабуйце не быць уцягнутымі ў канфліктную сітуацыю, будзьце разважлівыя.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні асабліва важна праявіць разважлівасць і ўпартасць у дасягненні пастаўленых задач. Неабдуманых учынкаў быць не павінна, іх наступствы могуць не толькі ўскладніць жыццё, але крута змяніць лёс. Падзеі прыспешваць не варта, аднак пускаць на самацёк тым больш нельга. У пятніцу зможаце вырашыць самыя вострыя і надзённыя праблемы. У выхадныя дні вас могуць выбіць з каляіны нечаканыя падзеі ў сямейным жыцці.

РЫБЫ. Неабходна засяродзіцца на самым важным у цяперашні момант, а не распыляцца на дробнае і непатрэбнае. У аўторак давядзецца адстойваць свае інтарэсы ў адносінах з партнёрамі. Рэальна разлічвайце сілы, паспрабуйце на рабоце вырашаць толькі тыя праблемы, якія залежаць ад вас. Чацвер — добры дзень для рэалізацыі творчых планаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».