Вы тут

6 кастрычніка распачынаецца цыкл дакументальных фільмаў «Фарбы памяці»


Гэта сцвярджае цыкл дакументальных фільмаў «Фарбы памяці», героі якога — дзесяць беларускіх мастакоў, чые творы сталі горкім і праўдзівым адлюстраваннем Вялікай Айчыннай вайны.


Прэм'ерны выпуск, які выйдзе на «Беларусь 3» ўжо 6 кастрычніка, прысвечаны народнаму мастаку Беларусі Леаніду Шчамялёву — стваральнікі праграмы не толькі падрабязна вывучылі карціны, якія адлюстроўваюць розныя перыяды ў няпростым лёсе мастака, але таксама пабывалі ў яго творчай майстэрні, пазнаёміліся з дочкамі Маргарытай і Людмілай, таксама мастачкамі, паслухалі развагі сяброў і калег.

Наступны фільм 13 кастрычніка раскажа пра народнага мастака Беларусі Віктара Грамыку — удзельніка Вялікай Айчыннай, франтавіка, які паказаў «сваю» — і агульную — вайну ў вядомых карцінах «Салдаты», «1941 год. Над Прыпяццю», «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца», «Песня аб маім атрадзе» і іншых. Сярод наступных герояў праекта — Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Яўген Зайцаў, Пётр Дурчын, Мікалай Залозны, Лазар Ран, Пётр Данелія і Эдуард Куфко.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Памяць жывая

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.