Вы тут

БДУ пачынае прыём заявак на навучанне ў «Школе юных эканамістаў»


Яе слухачамі могуць стаць школьнікі, ліцэісты і гімназісты 8-11 класаў. Мэта курса — сістэматызацыя эканамічных ведаў у навучэнцаў і павышэнне ўзроўню іх фінансавай асветы. Школу будзе праводзіць эканамічны факультэт ВНУ.


Лекцыі і семінары ахопяць пытанні банкаўскай сістэмы, асаблівасці работы аўдытарскіх, кансалтынгавых і фінансавых кампаній, ІT-сферы і г. д. Выкладчыкамі школы выступяць студэнты і магістранты БДУ. Яны падзеляцца вопытам вучобы ва ўніверсітэце і дапамогуць абітурыентам вызначыцца з выбарам спецыяльнасці. У рамках праграмы для юных эканамістаў прадугледжаны таксама экскурсіі на буйныя прадпрыемствы, у фінансавыя кампаніі і банкаўскія ўстановы Мінска.

Пры паспяховым заканчэнні школы абітурыентаў гэтага года чакае прыемны бонус: паступаючы на эканамічны факультэт БДУ, яны будуць мець пераважнае права пры залічэнні ў выпадку роўных умоў. Гэта пашыраецца на тых, хто паступае на вочную і завочную форму навучання.

Адбор заявак будзе праходзіць на конкурснай аснове. Для ўдзелу неабходна мець агульны бал паспяховасці за папярэдні навучальны год не ніжэй за «7», а таксама напісаць матывацыйны ліст.

Заняткі будуць праходзіць у групах (8-9 класы і 10-11 класы) на эканамічным факультэце па суботах у перыяд з 16 лістапада да 28 сакавіка.

Навучанне бясплатнае. Рэгістрацыя слухачоў вядзецца з 1 да 31 кастрычніка ўключна.

З падрабязнай інфармацыяй аб рабоце школы і рэгістрацыі слухачоў можна азнаёміцца на сайце эканамічнага факультэта БДУ.

Загаловак у газеце: Хто тут апошні ў фінансісты?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.