Вы тут

Пункт незвароту


Ці чулі вы пра Сусветную дату дня экалагічнага доўгу? («— Як даўно ў вас былі сексуальныя зносіны?... Хопіць плакаць, паспрабуйце прыгадаць...») Гэта той дзень у годзе, калі чалавецтва канчаткова выдаткоўвае на свае патрэбы ўсе аднаўляльныя рэсурсы, якія планета можа «выдаць» за гэты самы год. («Гінеколаг: — Вы толькі што нарадзілі і зноў на ўлік? Вы што, пасля радзільнага дома — адразу ў ложак? — Не... Спачатку боршч зварыла...») Пасля мы пачынаем спажываць тое, што прызначалася на наступны. Па падліках эколагаў, у свеце прыродныя запасы выкарыстоўваюцца ў 1,7 раза хутчэй, чым іх можа аднавіць Зямля. Выходзіць, чалавецтва пакрысе пачынае жыць «у доўг», забіраючы тое, што прызначалася будучым пакаленням. Але і такое не можа працягвацца бясконца: дата экалагічнага доўгу з кожным годам на розных тэрыторыях надыходзіць усё раней... («Па статыстыцы, на кожнага мужчыну старэй за 85 гадоў прыпадае па сем жанчын. Але позна... Занадта позна...»)


Іншымі словамі, чалавецтва праходзіць пункт незвароту — крытычную мяжу, рубеж, пасля якога немагчыма вярнуцца да зыходнага стану. («Адчуваю сябе як апошняя цукерка ў вазе: усе хочуць, але ніхто не бярэ».) Уявіце, напрыклад, што самалёт можа праляцець тысячу кіламетраў. Калі над сваёй тэрыторыяй да наступнага аэрадрома — няма пытанняў. А калі трэба за лінію фронту? Ён зможа выкарыстаць рэсурс максімум напалову, інакш не дацягне да базы. Кожны лішні кіламетр «туды» будзе змяншаць шанцы вярнуцца «назад». («Дзяўчына расказвае пра свайго новага хлопца: — А заляцаецца як прыгожа! Якія словы знаходзіць! Якія кветкі дорыць! Вось хоць ты ніколі за яго замуж не выходзь!»). Але яшчэ да надыходу ўсеагульнай катастрофы мы пачалі пераходзіць той самы пункт незвароту. У гендарным сэнсе у стасунках паміж мужчынамі і жанчынамі...

Ужо неяк пісаў, што гады два таму ў Брытаніі вырашылі: адзенне школьнікаў павінна быць аднолькавым для ўсіх. Таму хлопчыкам можна насіць спадніцы або сарафаны, а дзяўчынкам — штаны. Дык вось вам свежая навіна! Нядаўна ў школе горада Льюіса ва Усходнім Сасексе ўвялі правіла (зноў жа дзеля забеспячэння гендарнай нейтральнасці, як жа без гэтага?!): усе вучні незалежна ад полу павінны хадзіць у штанах. Што было далей? Каля сотні школьніц не пагадзіліся з гэтым, і кіраўніцтва навучальнай установы... выклікала паліцыю, каб не даць ім увайсці ў будынак. («— А ты навучыш мяне рабіць тое, што нельга? — Табе колькі гадоў? — 14. — Даставай сшытак і ручку. Зараз будзем дзяліць на нуль».)

Затое ў Італіі мужчын заклікалі насіць... дамскія сумкі. («Сышоў у сябе, а там жонка сустракае».) Хэдлайнерамі шоу ад тамтэйшага моднага дома Fеndі і японскага вытворцы чамаданаў Роrtеr сталі жаночыя мадэлі Bаguеttе і Рееkаbоо — упершыню перавыпушчаныя для моцнай паловы чалавецтва. («Вельмі люблю гэты ўзровень блізкасці з мужчынам, калі яму можна задаваць патаемныя пытанні: «Чаго ты баішся?», «Чаго па-сапраўднаму хочаш?», «Які пін-код тваёй банкаўскай карткі?»)

Японцаў вышэй згадаў нездарма. Там такое творыцца... На фоне патэнцыйнага дэмаграфічнага крызісу з-за распаўсюджвання секс-робатаў 35-гадовы Акіхіка Канда ажаніўся з... галаграмай камп'ютарнага персанажа. («— Ты больш любіш мяне ці суп? — Першае».) Пісалі, што вяселле абышлося ў 18 тысяч долараў, было сорак гасцей. Паколькі пацалаваць віртуальную абранніцу японец не мог, на ўрачыстасці яна «з'явілася» ў выглядзе плюшавай версіі. («Малады чалавек праз камп'ютар спрабуе знайсці жонку. Ён хоча, каб яна была брунеткай, невялікага росту, сціпла адзявалася, была таварыскай і добра плавала. Камп'ютар пасля пэўных роздумаў выдае рэкамендацыю: «Вам падыходзіць самка пінгвіна».) А памятаеце яшчэ, як адзінокія мужчыны ў Краіне ўзыходзячага сонца выступілі супраць закаханых парачак? («— Я не карыстаюся поспехам у жанчын. — Чаго ты заліваеш? Вакол цябе бабы так і ўюцца. — Не, ну поспех, канешне, ёсць. Гавару ж: я ім не карыстаюся».) Не ўсіх цалкам, а тых, хто на людзях дэманструе свае пачуцці. («Я гадамі выпрацоўваў дрэнную рэпутацыю, мярзотны характар, быў жорсткі, усе мяне ненавідзелі. І тут раптам з'яўляецца нейкая баба, і ўсё — я «зая».) Пратэстуючыя нават выходзілі на мітынг з плакатамі кшталту «Пары, пакайцеся!» («У рамане з замужняй жанчынай галоўнае, каб яна не развялася».)

Мабыць, «дзякуючы» ўсяму вышэйпрыведзенаму (а гэта далёка не поўны пералік) Ватыкан выпусціў дакумент на трыццаці старонках пад красамоўнай назвай «Ён стварыў іх мужчынам і жанчынай». У ім жорстка раскрытыкаваная сучасная канцэпцыя гендарнай ідэнтычнасці, прынятая ў многіх краінах. («У маім суровым дзяцінстве батут быў з жалеза. Хто ведае, той зразумее».) Даклад выдадзены ў якасці дапаможніка для тых, хто працуе з дзецьмі. Там, у прыватнасці, гаворыцца, што пераменная сексуальная ідэнтычнасць часта заснаваная толькі на «сумнеўным разуменні волі на аснове пачуццяў і жаданняў». У дакуменце адзначаецца, што сучасны падыход да гендарнай ідэнтычнасці знішчае канцэпцыю прыроды і дэстабілізуе інстытут сям'і. («Як рамантычна было ў сярэднія вякі: пояс вернасці, замочак кахання, напільнік надзеі...») Ачомацца б, пакуль канчаткова не стала позна...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.