Вы тут

Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў ужо 103 міжнародных наглядальнікаў


За выбарамі дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў будуць сачыць 103 міжнародныя наглядальнікі — 99 ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (у тым ліку 25 прадстаўнікоў Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД) і чатыры ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Такія звесткі Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прадставіла па стане на 30 верасня.


Наглядальнікамі, акрэдытаванымі пры Цэнтральнай камісіі, сталі восем чалавек ад палітычных партый (ЛДП, БНФ, «Справедливый мир», Камуністычная партыя Беларусі) і грамадскіх аб'яднанняў («Беларускі Хельсінкскі Камітэт», «Белая Русь», БРСМ, «Беларускі саюз жанчын»).

Усяго права быць наглядальнікамі ад выбарчых камісій (на апошні дзень верасня) атрымалі 654 чалавекі. З іх 56 грамадзян вылучыліся шляхам падачы заяў, трое прадстаўляюць працоўныя калектывы, 47 — палітычныя партыі, 548 — грамадскія аб'яднанні. З палітычных партый найбольш актыўна (35 членаў) прадстаўлена Камуністычная партыя Беларусі. З шэрагу грамадскіх аб'яднанняў па колькасці наглядальнікаў лідыруюць «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (116 чалавек), «Белая Русь» (111 чалавек) і прафесійныя саюзы (92 чалавекі).

Па звестках ЦВК, на 27 верасня паступіла 197 зваротаў ад грамадзян. Яны датычацца тлумачэнняў выбарчага заканадаўства, дзейнасці выбарчых камісій, ініцыятыўных груп, вылучэння кандыдатаў і іншага.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.