Вы тут

Сезонны кірмаш у Дзісне


У Дзісне – самым маленькім горадзе Беларусі, двойчы на тыдзень праходзяць кірмашы, як кажуць па-мясцоваму, базары. Асноўны базар разгортваецца ў суботу. Нават па раённых мерках ён не вялікі.


А сёмай раніцы адчыняюцца вароты і гандляры займаюць свае месцы за прылаўкамі. Адчыняецца і каўбасна-рыбная крама. Мясцовыя жыхары нясуць  на продаж гародніну і садавіну, малако, мёд, кветкі. З іншых населеных пунктаў прыяджаюць прыватныя прадпрымальнікі з паўсядзёным таварам – адзежай, абуткам, гаспадарскімі і канцылярскімі таварамі. Пакукнікі – дзісенскія і жыхары навакольных вёсак. Некаторыя з іх перапраўляюцца на пароме з Верхнядзінскага раёна.

Сёлета на агародах дзісненцаў вырас добры ўраджай бульбы, капусты і морквы і таму на кірмашы ніхто не прадаваў гэтую сельгаспрадукцыю. Пакупнікоў цікавіла мясныя вырабы з Глыбокага, саджанцы садовых дрэваў (цяпер самы час садзіць сады), зерне ячменю, аўсу і жыта, камбікорм, зімовы абутак, пральныя парашкі і веласіпедныя запчасткі. Як выглядаў дзісенскі кірмаш у мінулую суботу, глядзіце на гэтых здымках.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».