Вы тут

Жывёла ўзростам 550 млн гадоў


Закамянеласці знайшлі каля ракі Янцзы.


Міжнародная даследчая каманда выявіла закамянеласці білатэральную сегментаваную жывёлу ўзростам каля 550 млн гадоў, што дазваляе аднесці да аднаго з найстарэйшых відаў здольных да перамяшчэння, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Новыя выкапнёвыя віды, знойдзеныя ў раёне Санься (Тры цясніны) у басейне ракі Янцзы, называюцца «Yilingia spiciformis». Гэта наўпрост звязана з пакінутым імі следам непасрэдна перад смерцю, што дазволіла даследчыкам разгадаць найважнейшыя эвалюцыйныя загадкі двухбакова-сіметрычных жывёл. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature камандай, у склад якой уваходзяць даследчыкі з Нанкінскага інстытута геалогіі і палеанталогіі Акадэміі навук Кітая і Політэхнічнага універсітэта Вірджыніі ў ЗША.

Паходжанне білатэральных жывёл з сэгмэнтаваным целам з’яўляецца манументальнай падзеяй у ранняй эвалюцыі жывёл. Хоць навукоўцы на аснове аналізу выказалі здагадку, што мабільныя і сегментаваныя білатэральныя жывёлы існавалі ў эдыякарскі перыяд (635-539 млн гадоў назад), аднак раней не было пераканаўчых доказаў у выглядзе закамянеласцяў.

Як паведаміла даследчая каманда, у якасці аднаго з нешматлікіх жывёл эдыякарыя, здольных пакідаць доўгія і бесперапынныя сляды, Yilingia spiciformis праліваюць новае святло на загадку. Паходжанне здольных перасоўвацца жывёл аказала глыбокае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і ў канчатковым выніку прывяло да агранамічнай рэвалюцыі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.