Вы тут

Раім схадзіць


Тыдні Германіі ў Беларусі, Бясплатныя фільмы ў кіназале «Беларусьфільм», Ноч кажаноў, Ноч класікі ў метро і іншае - афіша «Звязды» з 30 верасня па 6 кастрычніка.


Тыдні Германіі ў Беларусі

Дзе: г. Мінск

Калі: 1-29 кастрычніка

Выстава «Горад заўтрашняга дня»

  • Палац мастацтва, галерэя «Арт Беларусь», ZAL #2 (вул. Казлова, 3)
  • 1-23 кастрычніка,10.00-18.00
  • Уваход: 3 - 6 BYN

Ад піянерскіх лагераў і дамоў работнікаў мастацтваў да палацаў шлюбу: дзейнасць і спадчына савецкага горадабудаўніцтва і архітэктуры да сёння вызначаюць ландшафт гарадоў на тэрыторыі былога СССР. Карані гэтай культуры будаўніцтва трэба шукаць у авангардысцкіх рухах міжваеннага часу, асабліва ў дапрацоўцы Баўхаўза і УНОВІСа. Савецкі мадэрнізм стаў тэмай новай вандроўнай выставы Інстытута імя Гётэ.

© Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

Актуальную інфармацыю пра суправаджальную праграму выставы з дакладамі, паказамі кіно і дыскусіямі Вы знойдзеце на www.goethe.de/minsk.

*************************************************************************************************************************************************

«Shorts at Moonlight» - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Мінску

  • 2 кастрычніка, 19.30; 3 кастрычніка, 17:30
  • БДУ, Факультэт міжнародных адносін, аўд. 1201 (вул. Ленінградская, 20)
  • Уваход вольны

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю «Shorts at Moonlight».

З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы на працягу двух вечароў.

Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

© Short at Moonlight. На нямецкай мове.

*************************************************************************************************************************************************

Чытанні з Тэрэзіяй Энцэнсбергер: «Калька»

  • 4 кастрычніка, 19.00
  • Інстытут імя Гётэ ў Беларусі (вул. Веры Харужай, 25/3)
  • Уваход вольны

Аўтарка Тэрэзія Энцэнсбергер будзе чытаць урывак са сваёй кнігі „Калька“. Кніга з’яўляецца крытычнымі ўводзінамі ў рэчаіснасць веймарскага Баўхаўза з перспектывы маладой студэнткі Луізы Шылінг. Тэхніка і мастацтва, камунізм і авангард, папулізм і моладзевы рух – у сваім пошуку Луіза знаёміцца з грамадскімі ўтопіямі бурлівых 20-х гадоў, якія ўплываюць на нас і да цяперашняга часу.

На нямецкай мове з перакладам на беларускую

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі


Міжнародны дзень пажылых людзей

Дзе: Мінскі заапарк, г. Мінск, вул. Ташкенцкая, 40

Калі: 1 кастрычніка, 11:00, 13:00, 15:00

Колькі каштуе: для пенсіянераў бясплатна

Мінскі заапарк 1 кастрычніка 2019г запрашае пенсіянераў бясплатна прыйсці ў заапарк і далучыцца да груп аглядных экскурсій, якія будуць збірацца ля галоўнага ўваходу ў 11:00, 13.00 і 15:00 даведацца шмат цікавага з свету жывой прыроды, палюбавацца на рэдкіх жывёл, птушак, рыб і рэптылій, прыемна і з карысцю правесці час!

1 кастрычніка 2019 г. уваход па пенсійным пасведчанні бясплатна!


Бясплатныя фільмы ў кіназале «Беларусьфільм»

vesti.ua

Дзе: «Беларусьфільм», г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 98

Калі: 1-9 кастрычніка

Колькі каштуе: бясплатна

У сувязі з падпісаннем пагаднення аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж «Беларусьфільм», «Казахфильм», «Кыргызфільм», «Грузія-фільм», «Таджыкфільм» і «Узбекфільм» на базе нацыянальнай кінастудыі правядуць Тыдзень кінасяброўства.

Цыкл кінасеансаў будзе праходзіць у праглядавайй залі «Беларусьфільма» з 1 кастрычніка.

- На сеансы змогуць трапіць усе жадаючыя - бясплатна, але па папярэдняй рэгістрацыі. Кінастудыя кожнай з краін прывезла свае карціны апошніх гадоў на рускай мове альбо з рускімі субтытрамі - яны і будуць прадэманстраваны, - распавяла прэс-служба нацыянальнай кінастудыі, піша Мінск-Навіны. 


Фотавыстава «Мая Беларусь» Анатоля Дрыбаса

Дзе: Цэнтральны, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 13

Калі: па 13 кастрычніка, 11:30 - 21:30

Колькі каштуе: бясплатна

З 25 верасня па 13 кастрычніка 2019 года размеркаваная галерэя «Фотамастацтва»" і кінатэатр «Цэнтральны» прадстаўляюць Мінскаму гледачу выставу аўтарскіх работ вядомага беларускага фатографа, члена фотаклуба «Мінск» і Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў Анатоля Дрыбаса «Мая Беларусь».

Аўтар прафесійна займаецца фатаграфіяй з 1981 года і шмат гадоў працуе ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Працы Анатоля Пракопавіча сталі асновай дзясяткаў фотаальбомаў і кніг, прысвечаных духоўным святыняў і помнікаў культуры Беларусі, прыгажосці і сіле беларускай зямлі: «Хатынь», «Саломапляценне», «Мірскі замак», «Прырода захапляе», «Песнi пакiнутых вёсак», «Жывая вера. Ветка», «Кніжная культура. Ветка»,«Беларусь замкавая». У 2018 годзе быў выдадзены альбом «Арганы Беларусі», дзе прадстаўлена 1100 фотаздымкаў А. Дрыбаса, створаных па выніках паўгода працы ў заходняй частцы Беларусі.

У сваіх фотаработах А. Дрыбас ўсхваляе прыгажосць беларускай прыроды. Ён пастаянна ўдзельнічае ў пленэрах, падарожнічае па Беларусі ў любое надвор'е, асабліва любіць туман, які надае фатаграфіям загадкавасць і рамантычнасць. На выставе можна ўбачыць і велічныя панарамныя пейзажы і тонка прыкмечаныя дэталі дзікай прыроды.


Прэзентацыя кнігі «Трымайся і пішы!», ў Мінску

Дзе:  «Акадэмкніга», г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72

Калі: 1 кастрычніка, 18:30 - 20.00

Колькі каштуе: уваход вольны

Аўтар кнігі Кацярына Оаро - беларуска, якая зараз жыве ў Францыі і выкладае пісьменніцкае майстэрства. Кніга выйшла ў пачатку верасня ў выдавецтве АСТ і ўжо паспела стаць вельмі папулярнай (тыраж павысілі на стадыі перадзаказаў).

На прэзентацыі Кацярына раскажа аб творчым працэсе, аб тым, як напісаць і выдаць кнігу, пра адвагу выяўляць сябе і пра ўсё, пра што вы спытаеце. Яе прэзентацыі - гэта заўсёды зносіны, жывая гутарка, абмен творчымі імпульсамі.

Прыходзьце, прыводзьце сяброў - не абавязкова тых, хто піша, або жадае пісаць: можна і тых, хто фатаграфуе, піша музыку, прыдумляе гульні - увогуле, нешта стварае або хоча ствараць.


Ноч кажаноў у Мінску 

Дзе: Канферэнц-цэнтр IBB, г. Мінск, пр-т Газеты Праўда, 11

Калі: 4 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Ноч кажаноў у Мінску – злятаемся ў дворык IBB 4 кастрычніка!

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае на свята «Ноч кажаноў» у дворык IBB (Мiнск, Пр-т Газеты Праўда, 11) 4 кастрычніка з 19 да 22 гадзінаў.

Цягам вечара вы даведаецеся:

  • хто такія кажаны і якія віды жывуць у Беларусі?
  • што пагражае нашым кажанчыкам?
  • што рабіць, калі кажан раптам стаў тваім суседам?
  • як быць, калі кажан заляцеў у госці?
  • як наўмысна зрабіць кажанчыкам домік?
  • ...і шмат іншага!

У праграме:

  • 19.00 – 20.30 - Дзеткі і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана на творчых майстар-класах і забраць дадому як сувенір, зрабіць класныя здымкі ў фотазоне, паглядзець выставу “Дзівосныя рукакрылыя”, паўдзельнічаць у гульнях і віктарынах з прызамі, упрыгожыць сябе аквагрымам. Для дзетак будзе працаваць аніматар.
  • 20.30 – 22.00 – Неверагодна цікавая лекцыя хіраптэролага, навуковага супрацоўніка НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Аляксея Шпака.

«Нашая галоўная мэта - прыцягнуць увагу да кажаноў і пераканаць людзей, што гэта вельмі мілыя і карысныя істоты, якія жывуць побач з намі і маюць вельмі вялікую патрэбу ў нашай абароне, - кажа Аляксей Шпак. - Асабіста для мяне кажаны - гэта маленькія безабаронныя жывёлы, якія вымушаныя жыць побач з намі. Але праз сваю незвычайнасць і вялікую колькасць стэрэатыпаў яны часта робяцца ахвярамі чалавека. Абараняць безабаронных - што можа быць лепшым?»

Сагрэцца ў гэты вечар дапамогуць гарачая гарбата, кава і цудоўны настрой!

Генеральны партнёр мерапрыемства – Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау. Мерапрыемства праходзіць у межах Міжнароднай ночы кажаноў.


Гід па прафесіях. Project manager

https://lenssolethe.webnode.com

Дзе: г. Мінск, Карла Маркса 32, 3-ці паверх, канферэнц-зала

Калі: 4 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

4 кастрычніка ў 19.00 арганізатары запрашаюць усіх на знаёмства з прафесіяй, якая спалучае ў сабе эканоміку, дызайн і псіхалогію - PROJECT MANAGER.

Сакрэты ўнутранай кухні раскрые старэйшы project manager кампаніі R-Style Lab - Ягор Саскавец. Ягор мае практычны досвед з 1996 г, і шасцігадовы вопыт на пасады project manager.

Пра што пойдзе гаворка:

  • Што такое праект?
  • Навошта патрэбен менеджар для праекта?
  • Розныя падыходы ў кіраванні праектам (Waterfall, Agile)
  • Праграмны прадукт, каманда, кліент - прыклады з практыкі

Ноч класікі ў метро. Модная версія

ont.by

Дзе: г. Мінск, ст.м. Пятроўшчына

Калі: 6 кастрычніка, 02:00

Колькі каштуе: 15 BYN

У ноч на 6 кастрычніка ўпершыню другі раз у гісторыі Беларусі адбудзецца канцэрт на платформе метро. «Ноч класікі ў метро. Модная версія» пройдзе на станцыі «Пятроўшчына», дзе столь у выглядзе зорнага неба. Пра гэта распавёў мастацкі кіраўнік фестывалю і аўтар праекта Расціслаў Крымер.

Пачатак канцэрту ў дзве гадзіны ночы, прама на пероне будзе партэр, будзе light-шоу, будзе лазернае шоу, будзе выступаць Міжнародны камерны аркестр «East-West Chamber Orchestra», якім кіраваў Расціслаў Крымер, у які ўваходзяць лепшыя музыканты з краін Усходняй і Заходняй Еўропы .

Незвычайнай навінай гэтага года, якая абяцае быць неверагоднай, стане моднае шоу пад жывы аркестр. На подыум, які таксама спецыяльна пабудуюць прама на пероне, выйдуць лепшыя мадэлі - Міс Беларусі Марыя Васілевіч, уладальніцы гэтага тытула папярэдніх гадоў і многія іншыя. Таксама, слухачоў чакаюць сюрпрызы.

Арганізатары звяртаюцца з просьбай прыходзіць на канцэрт толькі пры наяўнасці білетаў, набытых загадзя, паколькі колькасць квіткоў у адпаведнасці з магчымасцямі ёмістасці станцыі вельмі абмежаваныя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.