Вы тут

Выдавецкі дом «Звязда» прэзентаваў кнігу «Базгулаг і поры года»


У сталічнай кнігарні «Дружба» Выдавецкі дом «Звязда» прэзентаваў кнігу «Базгулаг і поры года».


Гэта казка азербайджанскай пісьменніцы Севіндж Нурукызы, якая апавядае аб прыгодах маленькага зайчыка. «Шэрае вушка» (менавіта так перакладаецца на беларускую мову «Базгулаг») яшчэ шмат чаго не ведае, але жадае раскрыць многія таямніцы свету. Зайчаня цікавіцца ўсім: калі прачынаюцца матылькі? Ці не хварэе яблынька, калі з яе асыпаюцца лісточкі? Як даведацца, што прыйшла вясна?

Выданне разлічана на дзяцей, таму ў кнізе шмат загадак і вершаў. Ацанілі цікавасць казкі вучні другіх-чацвёртых класаў сталічнай школы № 44. Разам з галоўным героем дзеці адгадвалі загадкі пра поры года і месяцы, прыдумвалі мянушкі ўласным выдуманым персанажам, слухалі ўрыўкі з казачнай гісторыі, а таксама выконвалі заданні на ўважлівасць. Самыя актыўныя атрымалі падарункі — кнігі казак ад старшыні культурна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Габустан» Балдадаша Ганбарава, які і прэзентаваў кнігу Севіндж Нурукызы.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.