Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Выдатны настрой, добрае самаадчуванне і ўпэўненасць у сваіх сілах чакаюць вас. У панядзелак, магчыма, падвядзе сувязь, і прызначаная сустрэча адкладзецца на нявызначаны перыяд. У сераду не кідайцеся ў крайнасці, хапаючыся за шмат спраў адначасова, а вылучыце галоўную справу і давядзіце яе да канца. У чацвер давядзецца адстойваць свой пункт погляду.

ЦЯЛЕЦ. Надышоў спрыяльны момант для перамен. Аднак пажадана не спрабаваць прыспешваць падзеі. І не прымайце цяжкасці блізка да сэрца. Праблемы трэба вырашаць, а калі вы не ў сілах змяніць абставіны, то неабходна тэрмінова мяняць стаўленне да іх. У пятніцу абапірайцеся на сваё меркаванне, а тое, што думаюць навакольныя, хай вас не хвалюе.

БЛІЗНЯТЫ. Вы можаце стаць папулярнай асобай. З вамі ўсе захочуць мець зносіны. Будзе шмат цікавых дзелавых прапаноў. Адкрыюцца новыя перспектывы і магчымасці — як на рабоце, так і ў асабістым жыцці. У панядзелак могуць адбыцца прыемныя падзеі, якія палепшаць настрой. У пятніцу кантакты з кіраўніцтвам прынясуць карысць і вырашаць важныя пытанні.

РАК. Вытрымка і самавалоданне дапамогуць дасягнуць сваёй мэты. Не адмаўляйцеся ад дапамогі сяброў, але не разлічвайце толькі на іх. Адкідайце непрактычныя рашэнні і адмаўляйцеся ад дзеянняў, калі заўважыце ў іх найменшыя прыкметы авантурызму, бо ў гэтыя дні ўсё, што супярэчыць рацыянальнасці, асуджана на правал.

ЛЕЎ. Жыццё прынясе масу сюрпрызаў, але не толькі прыемных. Прыслухайцеся да інтуіцыі і не мітусіцеся. Важна адчуць, што падзеі, якія адбываюцца з вамі, развіваюцца ў патрэбным кірунку. У сераду можаце ўдала выкарыстаць карысныя сувязі, зрабіўшы для сябе сур'ёзны прафесійны выбар. Абапіраючыся на аднадумцаў, ажыццяўляйце свае планы. У пятніцу вам захочацца дзейнічаць насуперак іншым, але лепш гэтага не рабіць. У выхадныя паспрабуйце больш часу надаць блізкім людзям.

ДЗЕВА. Трэба папрацаваць, каб абараніць уласныя інтарэсы і нікога не пакрыўдзіць. У аўторак неабходна засяродзіцца на рабоце, каб паспець рэалізаваць намечаныя планы. У сераду калегі могуць выпрабоўваць вашы нервы на трываласць — паспрабуйце не заўважаць няўдалых жартаў і дробных прыдзірак. Нядзеля — удалы дзень для многіх пачынанняў.

ШАЛІ. Вы зможаце дабіцца многага, калі не залянуецеся паварушыць мазгамі. Магчымыя нечаканыя сустрэчы і знаёмствы. Будзе спрыяльная магчымасць змяніць жыццё і кар'еру ў лепшы бок. Не давярайце чуткам, інакш самі ж разбурыце адносіны з блізкім чалавекам. У чацвер усе цяжкасці, якія ўзніклі на вашым шляху, вы павінны пераадолець самастойна. У пятніцу атрымаеце важную навіну, якая можа перавярнуць усё ваша жыццё.

СКАРПІЁН. Час стрэсці з сябе ляноту і рушыць да новых мэт ды здзяйсненняў. Пачынайце адразу з панядзелка. Вас чакаюць новыя праекты, заданні, планы. І ўсё гэта абяцае поспех і прыбытак. І ў асабістым жыцці ўсё складваецца менавіта так, як вы даўно марылі. Нядзеля — удалы дзень для актыўнага адпачынку.

СТРАЛЕЦ. У панядзелак вельмі важна праявіць уважлівасць, нават скрупулёзнасць. Давярай, але правярай — вось адзін з дэвізаў тыдня. Зможаце падняцца на высокую прыступку ў кар'еры і зарабляць значна больш, чым раней. У сям'і ўсё складваецца нядрэнна, але паспрабуйце часцей бываць дома і аддаваць больш увагі  блізкім людзям.

КАЗЯРОГ. Каб паспяхова рухацца наперад, трэба забыць пра сумневы і комплексы. Нават самыя экстравагантныя ідэі знойдуць станоўчы водгук, а таксама могуць прынесці нечаканыя вынікі. У аўторак не выяўляйце адкрыта сяброўскіх пачуццяў, хоць вас і пацягне на гэта. Не спяшайцеся ажыццяўляць задуманае, не прадумаўшы дробязяў.

ВАДАЛІЎ. Карысна будзе падвесці пэўныя вынікі і ўзгадаць, хто і што для вас з'яўляецца значным. Крытычнасць і прынцыповасць — зусім не тыя якасці, якія павінны выкарыстоўвацца ў абставінах, што склаліся. Вучыцеся не толькі слухаць, але і чуць, не паддавайцеся імгненнаму імпульсіўнаму парыву. Таварыскасць дазволіць наладзіць новыя карысныя кантакты. У асабістым жыцці магчымыя сумненні і рэўнасць. Не рвіце адносіны на хвалі негатыўных эмоцый — разбярыцеся ў сітуацыі.

РЫБЫ. Давядзецца рабіць тое, што трэба, а не тое, што хочацца. Неабходна шукаць кампраміс. Сябры засыплюць парадамі дыяметральна процілеглага зместу. Спрабаваць іх прытрымлівацца, зразумела, не варта, але выслухаць можна — раптам праслізне і разумная думка. Будзьце адкрыты для перамен, не адмаўляйцеся ад новых магчымасцяў. Вашы працоўныя подзвігі не застануцца незаўважанымі. У пятніцу пажадана крытычна ацэньваць свае дзеянні і словы, гатовыя сарвацца з языка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.