Вы тут

Віктар Гумінскі 25 верасня наведаў Мінскую абласную выбарчую камісію


Кіраўнік Штаба Місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання Віктар Гумінскі 25 верасня наведаў Мінскую абласную выбарчую камісію, дзе азнаёміўся з яе работай.


Місія назіральнікаў распачала сваю дзейнасць 4 верасня. Плануецца, што ў яе складзе будзе больш за 400 чалавек, у тым ліку каля 50 доўгатэрміновых назіральнікаў. На 25 верасня ўжо акрэдытавана 45. У склад Місіі ўвойдуць як прадстаўнікі непасрэдна ад краін — удзельніц СНД, так і ад Міжпарламенцкай асамблеі краін Садружнасці, Парламенцкага сходу Саюза Расіі і Беларусі, Выканаўчага камітэта СНД. Каардынуе работу назіральнікаў ад СНД Штаб місіі, які размясціўся ў будынку Выканаўчага камітэта СНД.

— На першым этапе нам удалося папрысутнічаць і паназіраць за працэсам фарміравання Мінскай гарадской і Мінскай абласной тэрытарыяльных выбарчых камісій, а таксама 37 акружных выбарчых камісій у сталіцы і цэнтральным рэгіёне. Акрамя таго, кіраўнік Місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў сустрэўся з прадстаўнікамі Брэсцкай абласной выбарчай камісіі, — расказаў журналістам Віктар Гумінскі. — Таксама ў нас адбылася сустрэча са старшынёй Вярхоўнага Суда, дзе былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння, роля і функцыі гэтага органа па вырашэнні скаргаў, якія могуць узнікнуць падчас выбарчага працэсу.

Пасля фарміравання тэрытарыяльных абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, акружных камісій у Вярхоўны Суд паступіла 24 скаргі. «Усе яны задаволены ці адхілены ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам», — канстатаваў Віктар Гумінскі.

У найбліжэйшы час прадстаўнікі Місіі выедуць ва ўсе рэгіёны для назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій, а таксама за працэсам рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. «Мы плануем цесна ўзаемадзейнічаць з місіямі іншых міжнародных арганізацый», — адзначыў кіраўнік Штаба.

Работа Місіі будзе будавацца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, неўмяшання ў выбарчы працэс, ва ўнутраныя справы дзяржавы, запэўніў Віктар Гумінскі: «Наша галоўная мэта — назіраць, і вывады мы будзем рабіць перш за ўсё на аснове асабістага назірання. А людзей у нас дастаткова.

Вялікую зацікаўленасць праявілі рэгіёны Расійскай Федэрацыі, Казахстана і іншыя. Мы атрымалі ноту, што прадстаўнікі Малдовы не будуць удзельнічаць у рабоце місіі назіральнікаў ад СНД, таму што на гэты конт яны прынялі адпаведнае рашэнне. Па лініі Цэнтральнай выбарчай камісіі, наколькі мы валодаем інфармацыяй, Малдова будзе прымаць удзел. Украіне не накіроўвалі запрашэння, бо ў 2015 годзе яна выйшла з Пагаднення па ўдзеле ў назіранні за правядзеннем выбараў і рэферэндумаў у краінах СНД. Усе нашы прамежкавыя справаздачы і канчатковы дакумент будуць рыхтавацца зыходзячы з асабістага назірання, а таксама фактычных матэрыялаў, якія будуць прадстаўлены. Мы ўжо зрабілі запыты ў Генеральную пракуратуру Беларусі (з яе кіраўніцтвам запланавана сустрэча), у Вярхоўны суд, Міністэрства ўнутраных спраў і непасрэдна ў выбарчыя камісіі рознага ўзроўню».

Плануецца, што заключная прэс-канферэнцыя па асвятленні вынікаў работы Місіі пройдзе 18 лістапада.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Пачэсная і адказная місія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».