Вы тут

У 11 гарадах краіны рэалізуюцца планы паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця


Асноўная частка беларусаў на працягу ўжо многіх гадоў для жыцця выбірае гарады. Па даных Белстата, сёлета на 1 студзеня гарадское насельніцтва склала больш за 7 мільёнаў 400 тысяч чалавек, а сельскае ледзь пераадолела планку ў два мільёны. Разрыў у тры з паловай разы зразумелы — у буйных цэнтрах сфарміравана сацыяльна-эканамічная база, туды сцякаюцца інвестыцыі, ды і работу там знайсці лягчэй. Але гэтыя характарыстыкі ў большасці датычацца абласных цэнтраў. Тэмпы развіцця і магчымасці малых і сярэдніх гарадоў значна больш сціплыя. Улады паставілі перад сабой задачу — развіваць эканоміку рэгіёнаў і на гэтай аснове скарачаць разрыў у якасці жыцця насельніцтва. Акцэнт зроблены на 11 гарадах Беларусі з колькасцю насельніцтва больш за 80 тысяч чалавек, дзе ў найбліжэйшыя гады павінна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё. У пералік рэгіёнаў, якім нададуць «другое дыханне», увайшлі Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Орша, Полацк, Мазыр, Ліда, Барысаў, Салігорск, Маладзечна, Бабруйск.


Для рэалізацыі пастаўленай задачы аблвыканкамамі зацверджаны Комплексныя планы паскоранага развіцця да 2020 года, якія ўключаюць мерапрыемствы па ўсіх кірунках і сферах дзейнасці. У дакументах вызначаны адказныя выканаўцы, тэрміны ажыццяўлення, крыніцы фінансавання, а таксама вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў і плана ў цэлым.

Акрамя таго, у мэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, забеспячэння занятасці насельніцтва, павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і актывізацыі інавацый штогод у абласцях, раёнах і гарадах абласнога падпарадкавання прымаюцца Планы развіцця. Яны дэталізуюць меры па рэалізацыі важнейшых кірункаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны.

Як паведамілі «МС» у Міністэрстве эканомікі Беларусі, паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё 11 гарадоў забяспечваецца за кошт ажыццяўлення інвестыцыйных праектаў — «пунктаў росту» на буйных прадпрыемствах.

У Наваполацку вядзецца работа па трох аб'ектах (уваходзяць у комплекс запаволенага каксавання) на ААТ «Нафтан». На прадпрыемствах Полацкага раёна праходзіць мадэрнізацыя ў ААТ «Полацк-Шкловалакно», на Полацкім малочным камбінаце, філіяле «Полацкі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам». Тэхнічнае «пераўзбраенне» адбываецца ў Аршанскім раёне на заводзе «Легмаш», станказаводзе «Чырвоны барацьбіт», ААТ «Оршааграпраммаш», Аршанскім ільнокамбінаце, у Мазырскім раёне — на ААТ «Беларускабель», у Салігорскім — на УП «Універсал-Літ», ЗАТ «Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з вопытнай вытворчасцю».

Ажыццяўляецца будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў на ААТ «Мазырскі НПЗ», працягваецца мадэрнізацыя сушыльнага аддзялення галоўнага корпуса па вытворчасці солі ў ААТ «Мазырсоль». У сельскай гаспадарцы Мазырскага раёна дзяржаўным прадпрыемствам «Саўгас-камбінат «Зара» працягваецца будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў цэха вытворчасці малака, цэха сухастою, радзільнага аддзялення, адрыны і склада пад ферму для вырошчвання бацькоўскага статка птушкі бройлера.

У Бабруйску ствараецца вытворчасць цэльнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 25—29 цаляў у ААТ «Белшына».

Інвестпраекты рэалізуюцца на прадпрыемствах Барысаўскага раёна («СВУД экспарт», Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», Барысаўскі завод агрэгатаў) і Салігорскага раёна («Беларуськалій», «Старобінскі ТБЗ»).

У Аршанскім раёне распачата будаўніцтва чатырох малочнатаварных фермаў ад 1000 да 2000 галоў кожная, рэпрадуктара на 5000 галоў свінаматак, інавацыйнага комплексу для падрыхтоўкі насення сельскагаспадарчых культур у Рэспубліканскім вытворчым унітарным прадпрыемстве «Вусце» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адзін з ключавых рэзерваў росту эканомікі на Аршаншчыне — развіццё транспартна-лагістычнай сістэмы за кошт будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў пасёлку Балбасава. Асаблівасць комплексу ў тым, што ў ім будзе сфарміраваны інтэрмадальны кантэйнерны тэрмінал для апрацоўкі грузавых патокаў паміж краінамі Еўропы і Азіі.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: «Пункты росту» рэгіёнаў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.