Вы тут

Андрэйчанка падкрэсліў важнасць канструктыўнага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка узяў удзел у ІV Нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі на тэму «Вялікая Еўразія: Дыялог. Давер. Партнёрства» ў горадзе Нур-Султане (Казахстан). Пра гэта паведамляе прэс-служба ніжняй палаты.


Сёлета ў міжпарламенцкім мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 60 замежных краін і 14 міжнародных і міжпарламенцкіх арганізацый. Асаблівасцю ІV Нарады з'яўляецца тое, што ўпершыню ў ёй удзельнічалі вядучыя краіны заходняй Еўропы.

У сваім выступленні на нарадзе Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў важнасць канструктыўнага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, што дазваляе сціраць палітычныя межы, ліквідаваць ідэалагічныя штампы і міфалагемы, уносіць тым самым рэальны ўклад ва ўмацаванне ўзаемнага даверу, забеспячэнне бяспекі і зняцце міжнародных канфліктаў.

«Беларусь цвёрда стаіць на гэтай пазіцыі і актыўна прасоўвае яе ў сусветнай супольнасці, — сказаў ён. — Дзякуючы няўхільнаму выкананню ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў, рэалізацыі мірных ініцыятыў і трывалай рэпутацыі донара рэгіянальнай бяспекі Мінск усё часцей становіцца месцам абмеркавання самых адчувальных праблем міжнароднага парадку».

Спікер ніжняй палаты беларускага парламента нагадаў пра ініцыятыву кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аб перазапуску Хельсінкскага працэсу, якая атрымлівае ўсё большую падтрымку ў міжнароднай супольнасці. Нядаўна Прэзідэнт Беларусі выступіў з прапановай фарміравання «пояса лічбавага добрасуседства». Яе сутнасць — заключэнне міждзяржаўных і іншых пагадненняў аб забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, заснаваных на ідэях лічбавага суверэнітэту і нейтралітэту, якія гарантуюць неўмяшальніцтва краін у інфармацыйныя рэсурсы адна адной.

На пачатку кастрычніка ў Беларусі адбудзецца чарговая маштабная дыскусія дзеля аднаўлення стабільнасці ў рэгіёне — форум Мінскага дыялогу, які пройдзе пад дэвізам «Еўрапейская бяспека — адысці ад краю бездані».

«Кожнае з такіх мерапрыемстваў мы разглядаем як чарговае звяно ў ланцугу ўзаемазвязаных крокаў, падпарадкаваных агульнай мэце — пабудове новага, больш дасканалага светаўладкавання», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

У першы і другі дні нарады старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі правёў двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі парламентаў Казахстана, Малдовы, Узбекістана, Чэхіі, Расіі, Славакіі, Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Вольга Мядзведзева

Загаловак у газеце: Крокі ў бок даверу

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.