Вы тут

12 кастрычніка ў сталіцы фінішуе чацвёрты рэспубліканскі конкурс «Сям'я года»


Удзел у вялікай праграме, што пройдзе ў Палацы прафсаюзаў, возьмуць пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў спаборніцтва — сем прыгожых, моцных, творчых, спартыўных і сацыяльна актыўных сем'яў.


У кожнай з іх падрастаюць сама меней трое дзяцей, прычым у Мікалая і Надзеі Нікіціных з Гомеля — дзве пары блізнят, хлопцы і дзяўчаты, а ў прадстаўнікоў сталіцы Вольгі і Дзмітрыя Бычкоўскіх — дзяцей ажно восем, і ў старэйшага сына ўжо ў самога ёсць сям'я...

У фінале конкурсу «Сям'я года» ўсе сямёра ўдзельнікаў прадставяць на суд журы два заданні: візітоўку «Радавод» (гісторыя свайго роду і сямейныя традыцыі), а таксама ўласны сацыяльна значны праект «Мая краіна — мая сям'я», дзе раскажуць пра сваю актыўную жыццёвую пазіцыю, захапленні, поспехі і планы. Пераможцы, якія атрымаюць ад журы найбольшую колькасць балаў, будуць адзначаныя дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені, а таксама грашовымі прэміямі: так, уладальнікі звання «Сям'я года — 2019» атрымаюць паводле конкурснага палажэння грашовы прыз у памеры да 75 базавых велічынь, разам з двума дыпломамі ІІ ступені будуць уручаныя сертыфікаты да 35 базавых велічынь, а кожны з чатырох дыпломаў ІІІ ступені прынясе сваім гаспадарам да 20 базавых велічынь. Такім чынам арганізатары конкурсу — Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — не абыдуць увагай нікога з лаўрэатаў. Прадугледжаны таксама прызы, дыпломы, спецыяльныя ўзнагароды і ад іншых арганізацый і ведамстваў, якія падтрымліваюць праект.

Нагадаем, першы рэспубліканскі конкурс «Сям'я года» адбыўся ў нашай краіне ў 2012 годзе, і яго пераможцамі стала шматдзетная (пяцёра дзяцей) сям'я Глазковых з Магілёва. Праз два гады трыумф святкавала сям'я Ніканчук (трое дзяцей) з Наваполацка, а ў 2017 годзе на першую прыступку ўзняліся бацькі і шасцёра дзяцей сям'і Петрушко з Калінкавічаў Гомельскай вобласці. Цікава, прадстаўнікам якога рэгіёна пашанцуе стаць найлепшай беларускай сям'ёй сёлета? У наступным выпуску мы раскажам больш падрабязна пра ўсіх фіналістаў, а пакуль што нагадаем балельшчыкам: хварэць за сваіх — можна і трэба, таму прыходзьце 12 кастрычніка ў рэспубліканскі Палац прафсаюзаў з плакатамі, кветкамі і добрым настроем!

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.