Вы тут

У пятніцу стартуе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы


Трэнерскі штаб зборнай Беларусі на чале з Юрыем Майсевічам вызначыўся з выязным складам на сусветны форум, які з 27 верасня да 6 кастрычніка прыме Доха (Катар). У спісе 30 спартсменаў, сярод якіх і лідары зборнай: Таццяна Халадовіч (кіданне кап'я), Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Ірына Жук (скачкі з шастом), Эльвіра Герман (100 м з бар'ерамі), Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню) і Віталь Парахонька (110 м з бар'ерамі).


У каманду не трапіла рэкардсменка Беларусі на 100 м з бар'ерамі Аліна Талай, якая раней абвясціла аб тым, што прапусціць галоўны старт сезона ў Досе з-за траўмы.

Нагадаем, на чэмпіянаце свету 2017 года ў Лондане беларускія лёгкаатлеты засталіся без медалёў, а ў 2015-м у Пекіне заваявалі залатую і бронзавую ўзнагароды.

На правядзенне чэмпіянату прэтэндавалі тры гарады: Барселона (Іспанія), Юджын (ЗША), Доха (Катар). Ні адзін з гэтых гарадоў яшчэ ні разу не прымаў сусветнае першынство. 18 лістапада 2014 года ІААФ аб'явіла месца правядзення чэмпіянату. Юджын затым атрымаў права на правядзенне чэмпіянату свету 2021 года.

Традыцыйна на чэмпіянаце свету атлеты будуць спаборнічаць у пяці дысцыплінах: скачкі, бег, мнагабор'е, кіданне, спартыўная хадзьба. На працягу дзесяці гульнявых дзён балельшчыкі змогуць пабачыць выступленні найлепшых спартсменаў, якія прадстаўляюць 205 краін. У якасці месца правядзення чэмпіянату Катар абраў стадыён «Халіфа». У 2022 годзе гэты стадыён прыме яшчэ адно міжнароднае спартыўнае мерапрыемства — чэмпіянат свету па футболе. Стадыён мае магчымасць змены канфігурацыі, яго максімальная ўмяшчальнасць складае 68 000 гледачоў, у ходзе чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы 2019 года арганізатары плануюць прыняць да 50 000 балельшчыкаў, а таксама каля 2000 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Прамыя трансляцыі выступленняў спартсменаў будуць даступныя на розных тэлеканалах больш чым у 200 краінах свету.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: У Катар — з надзеяй

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.